Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 39

СКАЧАТЬ алтар пад распіску: «Прыняў палявы алтар, які выпадкова трапіў у храм у Вршовіцах. Фельдкурат Ота Кац».

      Швейк удала ўпакаваў алтар на дрожкі, а сам сеў да рамізніка на козлы. З рамізнікам Швейк гутарыў пра вайну. Той аказаўся бунтаўшчыком і рабіў розныя намёкі аб перамогах аўстрыйскай арміі накшталт: «Вас у Сербіі, значыцца, добра аддубасілі» і гэтак далей.

      Калі яны прыехалі на вучэбны пляц і падышлі да памоста з драўлянымі парэнчамі і сталом, на якім трэба было паставіць паходны алтар, выявілася, што фельдкурат забыўся пра міністранта. У час імшы фельдкурату заўсёды прыслужваў адзін пехацінец з палка, але яго нядаўна перавялі ў тэлефаністы і накіравалі на фронт.

      – Малы клопат, пане фельдкурат, – сказаў Швейк, – з гэтым магу справіцца і я.

      – А вы ўмееце міністраваць?

      – Ніколі гэтага не рабіў, – адказаў Швейк, – але паспрабаваць можна. Цяпер вайна, а ў вайну людзі бяруцца за такія рэчы, якія ім раней і не сніліся.

      Я ўжо неяк звяду разам бязглуздае «et cum spiritu tuo» з вашым «dominus vobiskum». I потым, я думаю, не так яно і цяжка хадзіць вакол вас, як кот вакол гарачай кашы, мыць вам рукі і наліваць з конаўкі віно.

      – Добра, – згадзіўся фельдкурат, – толькі вады мне не налівайце. Лепей вы адразу наліце віна і ў другую конаўку. Зрэшты, я вам буду падказваць, калі ісці направа, калі налева. Калі я ціхенька свісну адзін раз – значыцца, направа, а два разы – налева. З малітоўнікам таксама асабліва цягацца не варта. Зрэшты, і гэта дробязі.

      – Я нічога не баюся, пан фельдкурат, нават абавязкаў міністранта.

      Федькурат меў рацыю, калі гаварыў, што ўсё гэта – дробязі. Усё ішло, як на мазаных колах. Прамова фельдкурата была кароткай.

      – Салдаты! Мы сабраліся тут, каб перад ад’ездам на баявыя пазіцыі звярнуць свае сэрцы да бога і маліць яго дараваць нам перамогу і захаваць нас цэлымі і здаровымі. Не буду вас доўга затрымліваць і жадаю вам усяго найлепшага.

      – Ruht! – скамандаваў стары палкоўнік на левым флангу.

      Імша працягвалася роўна дзесяць хвілін. Тыя, хто быў бліжэй, вельмі здзіўляліся, чаму гэта ў часе імшы фельдкурат пасвіствае.

      Швейк хутка засвоіў сігналы і заходзіў то на правы, то на левы бок алтара і не гаварыў нічога іншага, апрача «Et cum spiritu tuo». Гэта нагадвала скокі індзейцаў вакол ахвярнага каменя. Але ўвогуле падзея стварала добрае ўражанне і разганяла нуду пыльнага, сумнага вучэбнага пляца з алеяй слівавых дрэў на заднім плане і прыбіральнямі, смурод якіх замяняў містычны водар ладану ў гатычных храмах. Усе добра бавіліся. Афіцэры, акружыўшы палкоўніка, расказвалі анекдоты. Так што ўсё было ў поўным парадку. To тут, то там сярод салдат чулася: «Дай пацягнуць». I нібы струменьчыкі ахвярнага дыму, узнімаліся ў неба сіняватыя воблачкі дыму тытунёвага. Задымілі вайскоўцы ўсіх чыноў, калі ўбачылі, што закурыў сам палкоўнік.

      Нарэшце, пачулася: «Zum Gebet!», узвіхрыўся пыл, і шэры квадрат ваенных мундзіраў укленчыў перад спартыўным кубкам, СКАЧАТЬ