Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 8

СКАЧАТЬ кветка на грудзях, як жывая, казытала цела сваім халадком. Ён асцярожна прыціснуў яе да грудзей і здзівіўся яшчэ болей: яна заставалася халоднай, нібы во зараз дасталі аднекуль з пограба.

      “Значыць, так трэба”.

      Алена прыйшла за хвілін дваццаць, з клуначкам, задыханая.

      – Навошта ты? – мякка ўпікнуў яе Уладзімір. – Не надта ж галодны.

      – Да цёмнага яшчэ чатыры гадзіны, – адмахнулася Алена, пачала даставаць прынесенае, стаўляць проста на траву.

      Уладзімір, пачуваючыся трохі ніякавата, апусціўся побач, нават прылёг на бок, з задавальненнем выцягнуў ногі.

      – Ну вось, зараз будзе на вёсцы размоў… І чаго ў цябе голас мог дрыжаць? – запытаў, няўклюдна жартуючы.

      Алена прыпынілася, ціха сказала:

      – Еш…

      Памаўчала, счакала, пакуль Уладзімір не пачаў даставаць з літровіка смажаную бульбу, і яшчэ цішэй стала казаць са штучнай жартаўлівасцю:

      – Не думала ніяк… А тут узяла слухаўку табе патэлефанаваць і уявіла, як ты мне скажаш: “Пайшла нахер, трахайся з кім хочаш”. І зразумела, што калі пачую нешта такое, то не вытрымаю – загалашу, завыю сучкай. Ведаеш, я не плакала вельмі даўно. Вось уначы ўчора плакала, сама здзівілася, падушка ўся мокрая была, гэтулькі слёзаў сабралася. Ды во не ўсе, мабыць. Так мне страшна стала… адной у хаце. Сумна-сумна…

      Уладзімір адчуў, як скура на грудзях датыкаецца да нечага цёплага, зірнуў долу – можа, з відэльца ўпаў кавалак бульбіны… Не было ніякага кавалка, і было дзіўна, бо цяпло нібыта ад самога позірку толькі ўзмацнілася, амаль пякло ўжо, хоць трымаць можна.

      – Хто цябе зацугляў? – спытала Алена, вачыма паказала Уладзіміру на грудзі, і ён, перавёўшы свае вочы за яе позіркам, зразумеў, што цеплыня ідзе якраз ад дзіўнай кветкі ў яго на грудзях.

      – Сам зацугляўся, – памарудзіўшы, адказаў Уладзімір, дакрануўся да кветкі і ўпэўніўся, што яна сапраўды цёплая, бадай што гарачая. З чаго яна так угрэлася? Дзіўна… – Гэта маё… – дадаў ён, – ну, накшталт спадчыны. Знайшлося.

      – Во як… Табе памагчы што? – перавяла размову на іншае Алена.

      – Не трэба… Ты ідзі, – мякка папрасіў Уладзімір. – Я прыеду… Але пазаўтра паеду… Мне на сесію. І адпачынак у мяне. Грошы ёсць… Я вось на моры ніколі не быў… Не ведаю. Не ведаю пакуль што, – адставіў слоік з бульбай убок, крануў рукой кветку на грудзях, глядзеў на яе, толькі каб не сустракацца з Аленінымі вачыма.

      – Дык і добра, з’ездзі на мора, – сказала, як супакойвала малое капрызлівае дзіця, Алена, і твар яе, шыракаваты, скуласты, з загарэлым і таму на выгляд велікаватым носам, быў цяпер такі, усё адно як яна і папраўдзе схілялася над калыскай з дзіцём. Потым усё схавала хмарка злой наважлівасці: – Толькі ведаеш… Ты дзеля шкадавання да мяне не прыходзь. Хочацца табе са мной – дзверы адчыню. А шкадаваць мяне не трэба, – скончыла Алена цвёрда.

      – Нічога я не шкадую, – буркнуў Уладзімір. – Што ты ад мяне хочаш? Каб я сказаў табе, што добра мне з табой?

      – Што ты ў зямлю гаворыш? – упікнула Алена. – Хачу… хачу СКАЧАТЬ