Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 6

СКАЧАТЬ не тое… – уздыхнуў Уладзімір, раптам адчуўшы палёгку – Алена, паказваючы яму бялізну і зараз вось запытаўшы наўпрост, як настроіла іхную вячэру на шчырасць, і яму прасцей стала гаварыць таксама шчыра. – Баюся… Назад, у мінулае вяртацца – хіба можа быць нешта добрае ў гэтым?

      – У мінулае нам не вярнуцца, – усміхнулася лагодна, як малодшаму, Алена. – У мінулым і ты дурны, і я дурная.

      – Чаму так? – здзівіўся Уладзімір. – Не дурныя. Ну, без досведу. Мне здаецца, я такім і застаўся…

      – Ты – можа, – са шкадаваннем заўважыла Алена. – Я – не. Калі б ты тады пад вербамі трошкі больш настойлівы быў… Я, дурніца, загадала: як сунеш руку мне ў майткі – усё, выпрастаюся, раскіну ногі. Хоць баялася, але ж во надумала. А ты мне толькі левую цыцку так змяў, што сінякі засталіся. Была б я разумнейшая – сама б майткі з сябе сцягнула. І руку тваю б паклала, куды трэба…

      Уладзімір зачырванеўся. Тая цёплая купальская ноч пад вербамі доўга жыла ў ягонай памяці напятай да найвышэйшага гуку струной. Ён доўгія гады ціха песціў тое сваё невыказнае пачуццё пяшчоты, адчуванне поўнай улады над дзявочым целам. І думаў увесь гэты час, што зрабіў слушна – нельга было тады, няправільна. Трэба, каб першае, найчысцейшае, было ў чыстым і на чыстым… на белай прасціне, а не на траве. І от, як выявілася… Ён не ведаў, што адказаць і што думаць – проста працягнуў руку, узяў і выпіў адразу ўсё налітае ў чарку, шумна прынюхаў хлеб і палез па цыгарэты.

      – Закусіў бы… Куры тут, – ціха паўшчувала і папрасіла яго Алена, узнялася, паставіла на стол сподачак. – Хоць пах мужчынскі застанецца, – сказала з незразумелай інтанацыяй.

      – Я тады думаў… – Уладзімір зацягнуўся раз і другі і патушыў цыгарэту. – Я тады думаў, што ты… іншага хочаш. Каб не недзе пад вербамі, каб у ложку чыстым, каб не баяцца, што нехта пабачыць і заўтра пераказваць будуць…

      – Еш, – ціха адказала Алена. – Пастыла ўсё. Хочаш – заставайся. Сёння чысты ложак, белыя прасціны, не трэба баяцца, што нехта падглядае. Я… хачу, каб ты застаўся. Хоць на адну ноч…

      Уладзімір застаўся.

      Ён потым курыў на парозе, расчыніўшы дзверы веранды, дзівячыся таму нязвыкламу пачуццю, якое ім авалодала ўпершыню – колькі хвілін таму ў ягоных абдымках Алена сутаргава забілася, наструнілася і выгукнула нешта працяглае, незразумелае, гартанным крыкам, а потым абшчаперыла, сціснула з такой моцай сваіх рук, што перахапіла подых, і шаптала, плакала ў вуха: “Дзякуй, дзякуй, дзякуй…” А ён у той момант разгублена, амаль з абавязку, цалаваў яе мокрыя вочы і шчокі, адначасна ўзрадаваны, акрылены і крыху спалоханы такім бурным праяўленнем пачуццяў жанчыны.

      “Чаму б мне не жыць з Аленай?”

      Што трымала і трымае ад такой простай пастановы: прыйсці ды пажыць колькі дзён, хай тыдзень, месяц – і паглядзець, што там надалей будзе? Можа, як той казаў, злюбіцца. А калі гэта лёс яго, а ён ніяк не падыдзе да яго, бо баіцца? Лёсу баіцца? У чым яго лёс?

      Было ціха, ужо і цвыркуны ўлегліся. Неба ў тысячах зорак трохі СКАЧАТЬ