Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 4

СКАЧАТЬ і чужой бялізне – і думаў пра Алену. Галоўнае хацеў зразумець: што яго трымае? Няўжо крыўдуе ён да гэтай пары на яе за тое, што не прычакала з войска? Дык… Шчыра кажучы, больш фанабэрыі было тады ў Уладзіміра, чым сапраўднага пачуцця гора: павінен жа хлопец вось так крыўдаваць, калі яго дзяўчына не дачакалася, мусіць тыдзень хадзіць п’яным, абавязаны штоноч ціснуць, мяць да болю грудзі новай маладухі? А то ж! А вось сапраўднага болю ў душы і не было. Прыкра – гэта так. Бо за два гады ў войску не тое каб астынуў Уладзімір, не. Глядзець на ўсё стаў разважліва, няспешна. Ды яшчэ, што тут хаваць, пабачыў першы раз Алену, ужо замужнюю, дык нечага аж зарадаваўся – такой непрывабнай, з запалымі вачыма, з плямамі на твары, худой падалася яму яна. Не разумеў ён тады, што тое ад цяжарнасці… Але сэрца гэта супакоіла. Хай сабе і грызла яго нешта тупымі зубамі, але не балюча было… нібы бяззубы сабака кусае за руку…

      – Памагай Бог.

      – Дзякуй на добрым слове, – Уладзімір намагаўся схаваць напружанне, якое ўзвілося з першым позіркам на Алену. – Далёка ідзеш? – спытаў, каб нешта спытаць.

      – Да цябе, – проста адказала Алена.

      Яна была ў сініх спартовых нагавіцах, закасаных да каленяў, у белай майцы з кароткімі рукавамі. Уладзімір не мог не спыніць вачэй на Аленінай постаці: не худзенькая, а дзябёлая, моцная жанчына, круглявая праз невысокі рост, але не выглядала тоўстай. Паўнаватыя плечы і рукі, але відаць – дужыя рукі. Будуць дужыя, будуць і цягліцы на руках, калі адной гадаваць дзяцей, цягаць на кухні вядзёрныя рондалі, трымаць парсюкоў ды шчыраваць на гародзе.

      – То сядай во, – Уладзімір паставіў старкачом не рассечаны яшчэ адрэзаны кавалак бервяна. – На ім сажы няма.

      – Ды я не ў чыстым, – супакоіла яго Алена, села, і Уладзімір зноў не мог не заўважыць, як шыракаватыя Аленіны сцёгны не расплыліся на палене тлушчам, а толькі напяліся, як надзіманыя.

      Прысела, прыгнулася, глядзела сабе пад ногі, а шырокі выраз на саколцы глыбока адкрываў лагчынку між велікаватых грудзей.

      Уладзімір адвёў вочы.

      – Наўмысна з вёскі ішла?

      – Дзе там, вячэру развозілі касцом… То тут злезла… Я ўжо другі дзень тут праязджаю… У копанцы мыешся?

      – Ага…

      – Хадзем, памыешся ў мяне па-людску. Ды пакармлю нармальна. Баба Міроніха толькі бульбай з капустай корміць?

      – Ды чаго мне жаліцца… – засаромеўся Уладзімір. – Бульба дык бульба, я не пераборлівы.

      – Я ведаю, – кіўнула згодна Алена, – ты не пераборлівы… Калі не пераборлівы, дык хадзем.

      Уладзімір ліхаманкава думаў: як адказаць і што. Паўза зацягнулася, і Алена невясёла хмыкнула:

      – Ды не пужайся ты… Не збіраюся я цябе прывязваць. Ты ж з нашых аднакласнікаў адзін мне сябрам быў, адзін во чалавекам застаўся. Я табе як сябру, як аднакласніку і кажу: памыешся, павячэраеш – рабі далей, як хочаш.

      – А, ну… добра… Я да дзеда заеду, вазьму што чыстае, – з палёгкай СКАЧАТЬ