Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 7

СКАЧАТЬ глядзі сам, – проста адказала Алена, усё адно як размова ішла пра нешта дробязнае, не надта вартае ўвагі. – Трымай, перакусіш… – сунула ў рукі клуначак, які хіба ўначы сабрала, бо, здаецца, усё ранне была на вачох…

      Толькі калі Уладзімір прыехаў да свайго згарэлага дома, ён спакойна абдумаў тое, што стрэмкай сядзела ў свядомасці ўчора ўвечары, не давала заснуць уначы і пякло першыя хвіліны раніцы. Ён баяўся, што калі пераспіць з Аленай, яна адразу ж пачне паводзіць сябе так, быццам ужо сталася ягонай жонкай, ды яшчэ колькі гадоў таму. Але нічога не змянілася ў Аленіных паводзінах. От зусім-зусім нічога. Нібы і не было гэтай ночы, некалькіх гадзін яе адданага кахання. Толькі вочы Аленіны свяціліся. Нечым такім, што не схаваеш ніяк, колькі ні спрабуй, што бабы адразу ж пазнаюць. Пра такое святло нехта пажартуе незласліва, нехта падкалупне са злым жартам, але ж большасць пазайздросціць – хто падобраму, хто са злосцю. Якая ж жанчына не хоча пачувацца шчаслівай у першыя гадзіны раніцы…

      Уладзімір зняў апошні вянец, які ляжаў на вялікіх, амаль што схаваных у зямлі, шэрых камянёх, і тады пабачыў той вузельчык. Ён ляжаў на самым вялікім камені ўсходняга вугла. Жаўтлявая тканіна была ахайна перавязаная чорнай ніткай. Ведаў, што гэтак павінна быць – заўсёды раней клалі пад першы і трэці вянец нейкую ахвяру, адкуплялі месца – такое чытаў. То і расчараваўся быў, калі пад трэцім вянцом нічога не знайшоў, бярвенні перагледзеў – можа, прыляпіліся да дрэва тыя некалькі манет (звычайна ж іх клалі) ці ў моху схаваліся. І мох раздзіраў – нічога не было. А так цікава глянуць – што там клалі дзед ці прадзед, ці баба, ці прабаба… І вось – вузельчык. Нечакана. Прысеў, закурыў. Тады толькі ўзяў яго ў рукі і неспадзеўкі адчуў хваляванне. Мо найперш таму, што вузельчык выдаваў на парожні – не адчувалася ў ім вагі хоць адной манеты. Але навобмацак там нешта было.

      Не стаў рваць ніткак, развязаў, няспешна разгарнуў тканіну.

      Пацямнелы ад часу ланцужок (можа, срэбны) і на ім – з таго ж металу шасціканцовая кветка, пялёсткі якой загіналіся ў адзін бок так, што востры канчарык аднаго злучаўся з сярэдзінай наступнага, быццам круцілася колца.

      Затахкала сэрца, ад хвалявання задрыжэла рука. Уладзімір нечакана для самога сябе хутка разгледзеўся, пацікаваў на бакі – ці не бачыць хто? Чаму ён так устрывожыўся, што было незвычайнага ў знойдзеным – Уладзімір не разумеў. Але як збоку нехта нашаптаў, аднекуль з’явілася веданне, што срэбная кветка на ланцужку – зусім няпростая.

      А можа, яму карцела знайсці тут, у сваім колішнім доме, хоць у апошні момант нешта такое, што б падказала, параіла, памагло адшукаць адказ на такое простае і няпростае пытанне: што рабіць далей, як жыць і навошта?

      Ён вагаўся толькі момант – не ў кішэню ж класці знаходку, калі яна з’явілася на белы свет. У кішэні – смецця і пацярухі поўна, яшчэ згубіш, а тут такое ўсё чыстае, хоць пралежала… колькі гадоў? Пяцьдзясят, здаецца, казаў стары Мірон.

      Цераз галаву надзеў на шыю ланцужок, адчуў, як халодны метал кветкі дакрануўся да гарачага СКАЧАТЬ