Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 5

СКАЧАТЬ асалодай, нібы даўно хацелася-марылася так зрабіць, ды не было добрай нагоды, акуратна склала і тыцнула пад нос свайму мужу дулю. Той вызверыўся і нечакана кінуўся на яе з кулакамі. А яна, быццам такое не раз рабіла, дужая ў руках, перахапіла яго хліпкі замах і так таўханула ад сябе, што “бык” не ўтрымаўся на нагах ад неспадзеву. Як ён спалохаўся тады! І за хвіліну стаў збіраць валізку.

      Найневерагоднейшым было тое, што Алену гэтая невялікая прыгода ў іх сямейным жыцці, першы яе супраціў мужу развесяліў. Яна без аніякай жальбы назірала за тым, як імкліва бегае па пакоях “бык” і збірае свае транты. Ні кропелькі не шкада было! Адно жаданне – хай знікне з вачэй. І знік, толькі праз паўгода з’явіўся, каб аформіць развод. Нахабства набраўся папрасіць, каб аліменты яна патрабавала на адно дзіця – бо бачыш, з жанчынай сваёй ён на кватэры ў горадзе, а там так усё дорага. Алена адмахнулася: няхай. Ідзі, знікай хутчэй. Маці з бацькам жывыя – не дадуць памерці. Выкараскаюся і з двума дзецьмі. І выкараскалася.

      Уладзімір не ўсё ведаў пра дачыненні Алены і ейнага мужа, але пра цяперашняе ведаў: што Алена упраўляецца сама, і парадак у яе ў хаце ды надворку такі, што іншая замужняя не дараўнаецца. І дзеці дагледжаныя, паслухмяныя: хлопец і дзяўчынка.

      Ён успомніў, як дзе й калі ў вёсцы пра гэты Аленін развод – “выгнала быка з хаты”, і нечакана як прасвятлела ў галаве: а Алена ж і праўда не збіраецца яго прывязваць. Яна ж і без мужа вунь падымае дзяцей. Яе клопат пра яго, Уладзіміра – зусім іншы клопат. Можа, і папраўдзе, шчыры, сяброўскі…

      Склаў інструменты, занёс у хлеўчык, адтуль выкаціў матацыкл, які хаваў там ад спякотнага сонца.

      – Паехалі? – сеў на матацыкл.

      – Ага, – узнялася Алена, абцерла азадак.

      Села, абхапіла рукамі, прыціснулася грудзямі да спіны – пругкімі, гарачымі.

      І Уладзімір раптам адчуў, як токам яго працяло, колькі жадання ў жанчыне, колькі нерастрачанай пяшчоты і любові.

      “Застануся! – як пакляўся сам сабе. – На адну ноч застануся. Вось проста аддзячу, каб свіннёй не быць…”

      Але, калі Алена сабрала яму чыстую (і сапраўды – новую) бялізну, калі з асалодай вылежаўся чвэрць гадзіны ў ванне, а потым мыўся, яго цвёрдасць змянілася на млявы абавязак, змешаны з бояззю. І яшчэ болей завагаўся, напалохаўся Уладзімір, калі выйшаў з лазенкі, і Алена паклікала адразу на кухню: стол быў накрыты. А сама яна ў відавочна новым халаце з паўпразрыстай тканіны і не збіралася хаваць сваіх мараў, кожны рух яе цела, не надта прыхаваны шоўкам, клікаў і абяцаў, а заадно, здавалася, і папярэджваў насмешліва: “Нікуды не дзенешся”.

      Ува Уладзіміра віравала ў душы пачуццё прыкрасці: сказала ўжо яму Алена, што дзеці ў бабы. Сказала прыгатаванай вячэрай і халатам празрыстым, пад якім свеціцца белымі карункамі бялізна (гэта ж яна на двары пад летнім душам мылася…), што запрашае яго, Уладзіміра, застацца. І калі ты здаровы і вольны мужык, у вачох якога Алена – кабета СКАЧАТЬ