Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 10

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Той ранак быў дажджысты, волкі. Ужо буяў бэз пахучымі купамі ля старой школы, лічаныя дні заставаліся да летніх канікулаў. А ў Толіка нечакана разбалеўся зуб, і ягоная маці зранку аўтобусам павезла сына ў мястэчка. Ісці без Толіка ў школу, калі там першым урокам гісторыя? Ага, зараз… І Уладзімір крадком збочыў у хвойнік, разгледзеўся ўпярод: ці не сочыць хто за ім. Як быццам, ніхто не сачыў.

      У зямлянцы было зацішна і суха. Запаліў агарак свечкі, дастаў цыгарэціну, што украў у бацькі. Падпаліў, паспрабаваў зацягнуцца, закашляўся… Хацелася навучыцца курыць па-даросламу, узацяжку, каб здзівіць Толіка: той прыедзе з выдраным зубам, а перад ім зацягнуцца глыбока і доўга выпускаць дым. Кашляў, галава круцілася – кінуў цыгарэту і прылёг на самаробны тапчан: жэрдкі з лапнікам. Мякка, не заўважыў, як заснуў…

      – Тут ён! – раздаўся крык, і ў адначассе ў зямлянку ўдарыла невыносна зыркае святло.

      Валодзька падхапіўся, як выцялі яго знізу, а сэрца дык падскочыла аж у самае горла. Міргаў вачыма, яшчэ нічога не разумеючы, а ў зямлянку ўжо зазіралі маці, класная кіраўніца і ён, ненавісны Кульба.

      Вось тады і ўдарыла ў грудзі, аглушыла, адняла ўсю моц, каб хоць нешта зрабіць, тая тугая хваля безвыходнасці, страху і роспачы: “Папаўся!” …Уладзімір страсянуў галавой, адганяючы прывід дзіцячых успамінаў, які быў такі праўдзівы, што, здавалася, адчуў пах зямлі і дымка ад патухлай свечкі.

      – На мяне паглядзіце, – пачуў ён голас пашпартысткі.

      Зірнуў. Жанчына трымала ягоны пашпарт перад сабой, глядзела на картку, мабыць, потым падняла вочы.

      І раптам Уладзімір пабачыў не яе вочы, а дзве амаль чорныя, вялікія кропкі, якія шырыліся, раслі раз за разам, і з якіх ішла, разыходзілася хваля. У гэтае імгненне яму не падалося, не! Жанчына ўсміхнулася гэтымі дзвюма чорнымі дзіркамі, хіжа ўсміхнулася, са злой радасцю.

      Пагляд быў скіраваны не так у твар Уладзіміру, ён адчуў яго на сваіх грудзях, там раптам пачало пячы, аж да болю. Але Уладзімір стрымаўся, не стаў чапаць рукой гэтае месца.

      За пяць хвілін ён выйшаў з пашпартнага кабінета ў калідор, потым – на вуліцу і ўздыхнуў на ўсе грудзі. Цяпер дакрануўся рукой да таго месца, якое пякло ад пагляду пашпартысткі, і ўспомніў, што на ім – тая самая кветка. Пад тканінай кашулі ён адчуў яе гарачыню. Не ўтрымаўся, павярнуўся да сцяны і расшпіліў гузік. Здрыгануўся ад выявы – на скуры была выразная чырвоная пляма ад апёку. “Мабыць, трэба зняць яе…” – падумаў пра сваю кветку, зашпіліў гузік.

      Затое ўжо не было ні страху, ні роспачы. Была здаволенасць ад зробленай справы: цяпер у пашпарце стаіць штамп аб рэгістрацыі. І запальваючыся, Уладзімір думаў пра тую хвалю, якая яму падалася. Відаць, у пашпартным кабінеце было нешта такое, што імгненна нагадала яму пра іх дзіцячую зямлянку ў лесе. От і ўзнікла пачуццё… А пашпартыстка… звычайная кабета. Самая звычайная. І вочы ў яе таксама звычайныя: шаравата-зялёныя, як СКАЧАТЬ