Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 12

СКАЧАТЬ дачыненні Алеся з жанчынамі. Падалося, што ён неверагодным спосабам патрапіў у фільм жахаў, дзе лагодная, усмешлівая жанчына раптам пераўтвараецца ў страшную ў сваёй лютай нямозе пачвару-крывасмока. Ставала аднога слова “не” на адказ аб прапісцы і намер забраць заяву з загсу. І Тоня, тая Тоня, якая ўсе мінулыя месяцы была чуйнай гаспадыняй і ласкавай каханкай, стала істэрычнай фурыяй. Алесь маўчаў, не вінаваціў у падмане, не ўпікаў. Ён сціснуў зубы і, нібы заклён, паўтараў сам сабе думку, што неўзабаве кончыцца, пройдзе, мінецца ўсё, а ягонае жыццё зноў стане спакойным і акрэсленым.

      Але не дзень і не два, а яшчэ цэлы тыдзень Тоня ўрывалася ў яго жытло, бесцырымонна з’яўлялася на кафедры, тэлефанавала, пагражала, прасіла, кленчыла… Выратаваў загаднік кафедры. Часам становячыся сведкам “спатканняў” Тоні і Алеся на кафедры, ён крывіўся, як ад болю зубоў. Не стрымаўся, выклікаў да сябе маладога супрацоўніка і выправіў яго назаўтра ж у абласны цэнтр, у архіў. Ключы ад кватэры Алесь аддаў сваёй старэйшай сястры, Надзеі. Калі праз тыдзень вярнуўся, кватэра сустрэла яго звыклай цішынёй і сціпласцю маладога кавалера-аспіранта – Надзея ў адзін дзень расшукала аўтамабіль з грузчыкамі і майстра: усе Антанініны рэчы былі акуратна дастаўленыя ў пакойчык у інтэрнаце, адкуль яна прадбачліва не спяшалася высяляцца, а замок у Алесявай кватэры быў заменены.

      Яшчэ гады тры пасля такой сваёй першай “жаніцьбы” Алесь Лобач, калі бачыў перад сабой вясёлыя, усмешлівыя, спагадлівыя твары жанчын і дзяўчат, міжволі ўяўляў, як яны, твары, могуць імгненна скінуць з сябе маску дабрыні і ашчэрыцца драпежна і хціва.

      Цяпер, праз гады пасля тых падзей, Лобач не хацеў мець справы з маладымі цяжарнымі жанчынамі. Ён мог сустракаць іх вачыма на вуліцах горада, паважліва ставіцца да іх і мець нават лёгкае трапяткое пачуццё гатовасці абараніць і памагчы, адчуваць і эстэтычнае задавальненне ад сузірання жыццясцвярджальнай карціны – але каб не мець ніякіх асабістых дачыненняў.

      Пагатоў дачыненняў цяжарнай завочніцы з выкладнікам на экзамене.

      Бо завочнікаў Алесь Лобач проста не любіў.

      Ён даўно зразумеў, што іх універсітэт стаў своеасаблівай “кузняй кадраў” для выканкамаў рознага роўню, сюды, асабліва на гістарычны факультэт, паступалі тыя, каго на месцах вызначалі як “перспектыўны кадравы рэзерв”, адрывалі ад звыклых спраў і пасылалі вучыцца. Лічылася чамусьці, што для работы ў розных рай і гарвыканкамах прыдаюцца лепей за ўсё пасля завочнага навучання на гістарычным факультэце. І тое было б няблага, ува ўсякім разе не было падстаў успрымаць той факт з вялікай незадаволенасцю, калі б… калі б завочнікі вучыліся.

      Будучыя работнікі выканкамаў чамусьці былі перакананыя, што этнаграфія і этналогія ніякага дачынення да іх будучай работы не маюць, і малады выкладнік Алесь Лобач мусіць разумець гэты просты факт. Алесь разумець не хацеў. Калі яго пасля другога года выкладання сталі ўшчуваць на паседжанні кафедры за яго залішнюю, на погляд збоку, патрабавальнасць, СКАЧАТЬ