Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 14

СКАЧАТЬ не было – нічога, апрача таго, што страціў. Пяць паслявайсковых гадоў у сваёй вёсцы на выміранні, пахаванне маці – п’яная, яна застудзіла галаву, і менінгіт з’еў яе за кароткія чатыры дні. Жанчына, з якой не ўдалося жыць, ніяк не ўдалося. Праца. Што праўда, і ў вёсцы, і на сядзібе Уладзіміра паважалі: ён і разетку заменіць, і цалкам праводку ў доме правядзе, і на слуп ускараскаецца, і тэлевізар парамантуе. Дый так рукі да працы здольныя, а галава ў пляшку не лезе.

      Была мэта ў яго, Уладзіміра? Не мэта, хутчэй нейкае прачуванне мэты, неўсвядомленая да канца патрэба нешта рабіць, якая вылівалася ў беспрычынную тугу ці сядзенне гадзінамі ў сеціве, чытанне і сцягванні розных артыкулаў. Урэшце ўсё гэта вылілася ў амаль што роспачны крок, да канца мо і не ўсвядомлены ім, Уладзімірам. І ён надумаўся паступіць ва ўніверсітэт, на завочнае. На гістарычны факультэт. Той год, калі ён рыхтаваўся да паступлення, і першыя паўгода навучання праляцелі кароткім, напоўненым сэнсам імгненнем. Пасля першай зімовай сесіі з’явіўся горкі прысмак расчаравання. І вось цяпер, на пачатку лета – пажар. Потым быў покліч: ехаць сюды, рабіць сваю справу. А якую?

      У аўдыторыі было горача. Уладзімір расшпіліў яшчэ адзін гузік на кашулі, адчуўшы, як казытнула холадам скуру кветка на ланцужку. Чаму яна то халодная, то гарачая? Ніяк не разабрацца… Вадзіў асадкай па кавалку паперы, вымалёўваючы бяздумныя завіткі, чакаў, калі выкладнік сядзе за стол.

      – Вы падрыхтаваліся? Калі ласка, – Алесь Лобач павярнуўся ад акна да Уладзіміра, сам пайшоў да стала, паказваючы, што гатовы выслухаць студэнтаў адказ.

      Уладзімір павольна ўзняўся з месца, павагаўся: ісці адразу да дзвярэй, ці прысесці да стала, і ўсё ж прысеў. Хай будзе як будзе.

      “Не ведае. І ведаць не жадае”, – яшчэ раз, цяпер упэўнена падумаў Алесь Лобач.

      – Слухаю, – усё ж зычліва падахвоціў ён студэнта.

      – Рамёствы… – прагаварыў Уладзімір і замаўчаў.

      – Што ж, цікавая тэма, – Лобач зазірнуў у твар студэнту. – Лекцыйная, дарэчы. Вы ж былі на лекцыі? Слухалі, запомнілі што?

      – Быў… Слухаў… – безуважна адказаў Уладзімір і зноў замаўчаў.

      – У вас ёсць што адказваць па білеце? – ужо строга спытаў Лобач.

      – Практычна няма, – не стаў хлусіць Уладзімір, які і праўда ніводнай хвіліны не задумляўся над пытаннем.

      – Што, вас не цікавіць, якія рамёствы былі ў вашых продкаў? Чым яны займаліся раней, што ўмелі майстраваць? – пачаў Алесь Лобач з лёгкай раздражнёнасцю і адчуў, што вось цяпер, зараз, хваля прыкрасці, якая пачалася з лёгкага ўздыму сукенкі, якая, падуладная тонкім пальцам, адкрыла жывот цяжарнай жанчыны, хваля, якая была заглушаная іншым, не менш непрыемным пачуццём зайздрасці, цяпер узнялася – і гатовая абрынуцца едкімі, злымі слоўцамі на студэнта, тыповага вяскоўца.

      Ён разумеў, што так нельга, што гэта супярэчыць нормам пісаным і няпісаным, але ўтрымацца не змог:

      – Навошта вы СКАЧАТЬ