Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 16

СКАЧАТЬ канкрэтыкай. Вось, прыкладам, быў недалёка ад нас Чортаў камень. Кажуць, што некалі там жыў чорт, які шыў людзям адзенне і боты. А бабуля мне казала, што нельга камень чапаць. Бяда будзе вялікая. Ды камень сцягнулі некуды, звезлі, я яго ўжо не пабачыў. Тады я прачытаў, што знайшоў, пра такія камяні. Я хацеў знайсці адказ: ці можа быць камень звязаны з той бядой, пра якую бабуля казала? Бачу, пазбіралі звесткі і зрабілі выснову: вось такая і такая група людзей, якія жылі тут і тут – нейкім парадкам роднасныя, бо камяні маюць аднолькавыя легенды.

      – А што ж вы хацелі даведацца? – не зразумеў Лобач.

      – Ды простае: чаму ў камені жыў чорт і чаму ён шыў. І чаму нельга было людзям прыбіраць той камень, хоць там і чорт, хоць у той вопратцы нельга было ў царкву ісці, – загаварыў Жабрун зноў ціха, нібы вінавацячыся за ранейшы запал.

      – Ну, дарагі мой, – Лобач развёў рукі, – каб адказаць на такое пытанне, трэба шукаць.

      – Я і шукаю…

      – Як? Проста лазіце па сеціве, чытаеце кніжкі? Выбачайце, шукаюць тыя, хто гадамі і дзесяцігоддзямі збірае ўсялякія легенды і міфы, ходзячы ад вёскі да вёскі, ад бабулькі да бабулькі, аналізуе, сістэматызуе і робіць асцярожныя высновы, стварае рабочыя гіпотэзы. Вы чыталі колькі старонак тэксту – а за ім праца тысяч чалавекадзён. І вы яшчэ незадаволены, вы кажаце, што шукаюць няслушна, – Лобач не змог утрымаць сарказму. – Што ж вы прапануеце? Як трэба шукаць?

      – Ну, адказ на канкрэтнае пытанне. Знайсці пытанне, потым шукаць адказу.

      “І праўда, цвердалобы… А гэта ж і няблага”, – падумаў Лобач, услых спытаў:

      – І шмат у вас такіх вось… канкрэтных пытанняў?

      – Не вельмі шмат, – упэўнена адказаў Уладзімір.

      – Яшчэ якое, калі можна сказаць, мне проста цікава…

      – Ну, яшчэ пра Купалле, да прыкладу… незразумела.

      – А тыя тлумачэнні, якія ёсць, Вас не здавальняюць?

      – Ну дзе там!

      – Чаму?

      Уладзімір Жабрун утаропіўся ў стол і зноў загаварыў горача, хвалюючыся:

      – Бо яны не тлумачыць для мяне галоўнага: чаму Купаллю, паганскаму святу, не знайшлося месца ў хрысціянстве? Усім знайшлося, Купаллю – не. Чаму хрысціянства так актыўна змагалася з ім і яшчэ з большым імпэтам – цяпер, калі займела падтрымку ўладаў?

      – А вы не такі і просты, як падаяцеся, – усміхнуўся Лобач. – Усё, што вы кажаце, цікава… А можа, у вас ёсць сваё тлумачэнне хоць бы Купалля? Што за сэнс у свята?

      – Я пэўны ў адным: яно было найважнейшым для нас некалі. Ну, і частка гэтага свята – ініцыяцыя.

      – Во як? І адкуль такая… тэорыя?

      – З таго, што ўсе народы мелі такі дзень: пасвячэнне хлопчыкаў у мужчыны, дзяўчат – у жанчыны. У нас чамусьці не захавалася пра гэта слядоў. А разам з тым, успомніце, хрысціянства гаворыць пра Купалле як ноч разбэшчанасці, распусты. Хіба гэта не адгалосак колішняй ініцыяцыі? СКАЧАТЬ