Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 15

СКАЧАТЬ далей: – І вы што ж, надумалі шукаць супраціву заклёну ў універсітэце?

      – Можа, і так, – шчыра паціснуў плячыма Уладзімір Жабрун. – Я думаў… Мы неяк не так жыць сталі. Ну, не так, як раней. Вось таму…

      – Як – не так? – не стаў хаваць сваёй цікавасці Лобач.

      – Раней… Раней, помню, маленькім быў, дык на хаўтурах людзі плакалі, галасілі. Я аж спалохаўся быў першы раз. І потым жудасна было чуць галашэнне. А на вяселлях раней спявалі, скакалі ўсе… Сёння не галосяць на пахаваннях, за труной ідуць, пра розныя справы гавораць: ці добра бульба ўзышла, якая новая атрута ад жука ёсць, ці пастаіць пагода, каб сена высушыць. А на вяселлях, на якіх быў, толькі моладзь танцуе… пад калонкі. А рэшта сядзіць, глядзіць, не спявае…

      Уладзімір палічыў, што размова скончаная, памкнуўся ўстаць, каб ісці.

      Лобач прытрымаў яго:

      – Выбачайце, але я пакуль што ніяк не знаходжу сувязі з гістарычным факультэтам вось гэтых з’яў. Тое, пра што вы кажаце, ляжыць зусім у іншай плоскасці: у эканамічнай, сацыяльнай…

      – Я думаў, тут даведаюся…

      – Пра што? Пра заклён? – не мог не ўсміхнуцца Лобач.

      – Ну, і пра яго…

      Уладзімір нейкі момант быццам раздумваў: казаць ці не казаць, потым выдыхнуў, як перад скокам у ваду і загаварыў перш спакойна, а потым горача і ўсхвалявана:

      – У нас вёска маленькая, дваццаць двароў. А сядзіба калгасная праз лес. Я малым быў, дзяцей было ў нас – у кожным доме. Узімку на Каляды па хатах хадзілі, калядавалі. На Вялікдзень пасярэдзіне вёскі гуртаваліся, яечкі фарбаваныя качалі, спаборніцтвы цэлыя былі. І ўсе-ўсе людзі выходзілі, святочна адзетыя. Бацька, як яшчэ жывы быў, нам з братам абавязкова на Вялікдзень абновы купляў: ці чаравікі, ці пінжачкі. А Купалле якое ладзілі! А цяпер… няма нічога. Я думаў… што гэтыя святы мы потым няслушна сталі рабіць… Не так сталі ўсё рабіць. Камень чортаў сцягнулі, дубовы гай высеклі…

      – Нечаканая выснова, – шчыра здзівіўся Лобач. – Хоць і не вы першы ўскладаеце віну за існы стан рэчаў на няслушнасць выканання пэўных абрадаў, але тое, выбачайце, практыкуецца… практыкавалася ў каменны і трошкі пазнейшы век.

      – Дык жа людзі не змяніліся, што ў каменны век, што ў наш, – асцярожна запярэчыў Уладзімір.

      – Думаю, вы памыляецеся, – мякка сказаў Лобач. – Людзі змяніліся і змянілі свае абрады… А што там за заклён? І як можа навука дапамагчы?

      Уладзімір першы раз зірнуў выкладніку ў вочы, і Лобач прыемна здзівіўся – у хлопца быў сапраўдны сум у вачох. Хоць і дагэтуль ён верыў у шчырасць ягоных слоў.

      – Самыя вінаватыя… Мне бабуля казала… Тады амаль уся наша вёска была з Жабруноў. А за лесам стаяў маёнтак, дзе цяпер сядзіба калгасная. Ну, у вёсцы, у асноўным, усе тыя былі, хто ў маёнтку працаваў. Калі пачалася рэвалюцыя, мужыкі адзін аднаго падбухторылі дый пайшлі маёнтак рабаваць. За імі і бабы. Уначы. А варта ж таксама свая была, з вёскі. Скляпы парасчынялі, бочку з віном выкацілі, СКАЧАТЬ