Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 6

СКАЧАТЬ у асобны кантэйнер… Язык – у партфель. Правую руку – сюды, левую нагу – туды, пячонку – вунь-вунь у той куточак… Раз-він-ці-і-і-і-ўс-я-я…

      13

      Ну, зараз паспрабуем апісаць мяне. Як жа я выглядаў? Расцягнем восеньскі краявід на ружовыя палоскі святла і паспрабуем адшукаць гэты персанаж. (Гэта як прабегчыся басанож па ранішняй траве…) Так-так, дзе той сямейны фотаальбом у крапінку? Дзе тыя пажоўклыя ад часу, раз’едзеныя вільгаццю і пагрызеныя пацукамі фоткі? Суб’ектус, варта сказаць, мае быць надзвычай унікальным… Бо я ж галоўны герой!.. Як жа сябе не любіць? Калі даводзіцца запаўзаць у скуру гэтага балвана (у патрэбным значэнні русізм-русізм!.. трэба: боўдзіла або ёлупа!), трэба любіць такім, як ёсць, самага нядобрага, самага агіднага, самага недабітага… Даводзіцца песціць яго: мыць грыбковыя пальчыкі ног, выціраць смаркаты нос, класці на каралеўскі ложак, кідаць пад святочны стол, чытаць на ноч казкі пра Шахеразаду… Так-так, якая цёплая і бліскучая на мне скура!.. (Нават ані падагравальнік, ані грэлка, ані грым не патрэбныя.) Памятаеце Джані Радары? Ага – я ўжо як сеньёр Памідор… Запаўзаю пад сакавітую чырвоную мякаць. Не здзярэш.

      Дык вось. Быў я круглым, але не тоўстым (круглым – гэта значыць, часцей за ўсё з апухлым барвовым тварам) – досыць сімпатычным, можа, зрэдку з калматым шчоткападобным валоссем, мажліва, часам з бруднымі гарбузовымі зубамі… Ростам… ну, напэўна, дзесьці 173… плюс-мінус… адно мышаня. Для прыбалтыйскіх краінаў, можа, і не такі высокі, але для Менска і Берліна – падыдзе. Вядома, не дзядзя Сцёпа, але і не курдупель. Узрост мой плаваў нібы шхуна. Можна было даць і 25 гадоў, можна было і 35. Усё залежала ад колькасці прынятага алкаголю…

      Так, магчыма, скура героя да мяне і прырасла… Але прозвішча аўтара кнігі зараз з героя мы зрэжам. Хопіць. Былі ўжо суслікі, былі і вычварэнцы з вішнёвым абліччам. Даволі… У нашага героя і так хапае маньяцкага. Не варта аўтару ў яго ператварацца. Хто ж я? Я. Я – гэта я! Завуць мяне – Сафа. Націск, калі ласка, на першы склад!.. Альбо цалкам – Сафеній (націск пераходзіць на літару «е») Бурштын… Такое дзіўнае імя мне далі бацькі з нагоды звычайнай сафы… Чаму? Зачыналі мяне на ёй, там раптоўна і нарадзілі… І калі мая геніяльная галоўка выходзіла з маці, і калі тая рассоўвала ад болю свае белыя ногі, і калі ейным крыкам быў разрэзаны пакой, у той момант і была нечакана зруйнаваная сафа. Яна, як высветлілася, была нетрывалай і развалілася. Ушчэнт. (А можа, мяне спалохалася?) Гора майму бацьку!.. Але ў гонар гэтай падзеі мяне па-мастацку і абазвалі Сафам! Што ў сваю чаргу, напэўна, і прадвызначыла маю ролю ў мастацкім і літаратурным свеце. А чаму Бурштын? А халера яго ведае. Ад бацькі дасталося. У нас усе спрадвеку былі Бурштынамі. Мо хто з продкаў прыгожым і жоўтым быў ці гандляваў гэтымі самымі бурштынамі – адкуль я ведаю?

      (Пачуў дзіўны голас: Ну, прывітанне, мастак! Прывітанне, галоўны герой рамана! Прывітанне, яйкападобная пачварына! У цябе доўгая дарога, вялікія перамогі, неверагодныя прыгоды і кароткае жыццё, бо калі ты не трапіш пад СКАЧАТЬ