Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 5

СКАЧАТЬ вы… Магчыма, і ён… П’яце шмат… Вось учора зноўку напіліся… Дэбашырыце… Нядобра… А цяпер за мяжу сабраліся…

      – І што, не маю права?

      – Маеце… Але мы хацелі вас папярэдзіць… Перасцерагчы… Ці мала што? Ведаем мы вашых паэтаў Пушкіных і Быкавых…

      – І што ж, я магу ісці? – я з недаверам паглядзеў на плюгавага.

      – Пакуль можаце… Арыстарх вас правядзе, бо самі вы дарогу, баюся, не знойдзеце…

      Плюгавы, пэўна, націснуў на нейкую кнопку. Дзверы расчыніліся, і ўзнік худы малады чалавек у цывільным – Арыстарх.

      – Правядзі, – кіўнуў галавой у мой бок плюгавы Арыстарху.

      Хто такі плюгавы? І хто такі Арыстарх? Нават не прадставіліся. Дзе я? Што я? Хаця здагадацца, вядома, можна… І нічога такога. Нават не спадзявайцеся. Гэта быў зусім не той жоўты дом з калонамі на праспекце!.. Калі мяне вадзілі па худых і гнуткіх калідорах будынка, я згадваў сваіх змеек і бабульку. У выніку мы выйшлі ў нейкі дворык, нічым не прыкметны. Арыстарх патлумачыў, што сам я заблукаю, таму ён падвязе мяне да цэнтра. Ага. Добры. Вядома, у двукоссі. І машына ў яго файная – «уазік». Дзе ж я быў? Нейкая менская ўскраіна… Можа, Шабаны якія? Адкуль я іх ведаю? Не жыў я ў тым спальным раёне. Суцэльныя панельныя боты і многа п’яных суб’ектаў – вось і ўся арыгінальнасць тых мясцінаў. Боль у страўніку супакоіўся. Калі я выйшаў каля ГУМа, зачынаўся прыгожы дзень. Была раніца. Значыць, быў я ў непрытомнасці ўсю ноч… Н-та-а-ак!.. І для мяне было неверагоднай таямніцай, што ж са мной адбылося…

      – Не пі шмат, – сказаў мне на развітанне Арыстарх і расквітнеў дзіўнай белай усмешкай.

      9

      Каб неяк развеяцца, я прайшоўся па цэнтры. Ад ГУМа ў бок помніка Леніна… Прамінуў будынак КДБ. Паглядзеў з павагай на ягоныя калоны. Прыгожы, ладны… На знакамітую гэтак званую «жоўтую вежу Лаўрэнція Цанавы». Кажуць, што калісьці Цанава, стаўленік Берыі ў Беларусі, зацэментаваў тут сваю папаху… Ягоны нервовы жэст нагадаў узмах шабляй. Разануў і моцна крэкнуў. Каб быў будынак моцным і трывалым. Каб установа КДБ была непахіснай. Гэтая думка змусіла мяне зірнуць на другі бок вуліцы. Там сярод дрэваў цямнеў жалезны Фелікс. Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму. І не важна, што ў Расеі яго з плошчаў прыбралі!.. Тут, у Менску, жыве павага да савецкіх дзеячаў у сэрцах многіх чыноўнікаў… Традыцыя! Я згадаў сваю любоў да цацачных салдацікаў. Было ў дзяцінстве ў мяне іх многа. І пластмасавыя, і алавяныя, і нейкія мо сталёвыя!.. Самых лепшых мы з хлопцамі выраблялі самі. Знаходзілі старыя аўтамабільныя акумулятары, разбіралі іх… А там – багацце! Колькі свінцу!.. Свінец разагравалі на вогнішчы ў бляшанцы і залівалі ў гіпсавыя формы… Вось гэта былі сапраўдныя вайскоўцы. Я ўявіў выплаўленага белага будзёнаўца на кані і з шашкай… Вось яна, традыцыя жалезных феліксаў!.. І Захад нам не ўказ! «Чорт, – падумаў я, – пра які такі гандаль радзімай казаў той плюгавы? Я ж патрыёт!»

      10

      З дзяўчатамі па вялікім рахунку ў мяне праблемаў не было ніколі. Надоўга ў адзіноце я не заставаўся. Заўсёды знаходзілася СКАЧАТЬ