Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна страница 10

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Якія ўсё ж такі прыгожыя ў гэтага абарванца вочы!..

      – То хадзем на вакзал.

      – З вакзалу ў Маскву езьдзіць эліта, багема і бабулі з унучкамі. Сярэдняя ж кляса – ён стукнуў сябе ў худую грудзіну – дабіраецца таньней і зручней.

      Фабіян устаў, закінуў за плечы рукзак і працягнуў мне руку.

* * *

      Праз гадзіну мы ляцелі на ўсход у вялікай фуры, нагружанай печывам заводу «Слодыч», і ў шчылінах тэнту пасвіствалі вецер, роспач і страх. Куды ты прэшся, Саламея Круцяльніцкая? Дзеці, школа, гарод, гарод, дзеці, школа – вось тваё жыцьцё, па-іншаму ты жыць ня ўмееш. Куды ж ты ляціш?

      – І вартае ж жыцьцё, няма чаго сказаць, – нечакана прамовіў унутраны голас. – Даў Бог плёну. Муж – адна назва, жылы цягнеш, як бэльгійская кабыла, сьвету за капейкай ня бачыш. Дзеці, лічы, сіроты пры жывых бацьках.

      – Но-но! – страпянулася я. – Дзяцей я люблю, і яны мяне любяць.

      – А калі ты ў апошні раз купляла ім марозіва, пяшчотная матуля? – пацікавіўся голас. – Ці вазіла ў Горадню ў заапарк? А па душах калі з каторым апошні раз гаварыла? Толькі і ведаеш, што высалапіўшы язык працаваць, палоць, паліваць, парэчкі дзерці. Бульбу пад лік абіраеш, каб на ўсю зіму хапіла. І ў лягер на тры зьмены!

      Крыць няма чым. Што я хапалася за ўсялякую работу, што працавала і працавала, гэта ўсё так, але праўда ў тым, што прасьвету не было відаць. І што з чалавека я ператварылася ў аўтамат па здабыванні сродкаў існавання – гэта таксама праўда. І праўда, што ўсё часьцей прыходзіла думка: як жа я стамілася жыць, прыбяры мяне, Госпадзе, і нават тое, што ў мяне трое дзяцей, не адганяла гэтай думкі…

      Фабіян, які, здаецца, драмаў, паварушыўся і выглянуў у шчыліну.

      – Расея!.. Можна і падсілкавацца.

      Я звычайна ня ем чужога, у горла ня лезе, але ад акура тных бутэрбродаў зь селядцамі не адмовілася.

      Дык ты, значыцца, з Маладэчна, – кінуў мне памідор Фабіян. – Я там у вас гадоў з восем працаваў. Што ты зьдзіўляешся? На будоўлі, я ж інжынэр-будаўнік. Ты думаеш, я бомж? Не, я бадзяга. А гэта вельмі розныя рэчы. Сумную паэзію жыцьця заўважаюць толькі бадзягі ды некаторыя маці, а не разумее ўвогуле ніхто. А калі канкрэтна, я зьбег ад жонкі.

      – Навошта ж жаніцца з такой, ад якой потым уцякаць?

      – Пытаньне не да мяне… Колькі сябе помню, кахаў суседзкую дзяўчыну. Яшчэ з тае пары, як разам у пяску сядзелі, потым у школе вучыліся. Вырашылі пажаніцца, як толькі скончым школу. Рыхтаваліся да вясельля. Вечарам вёз я сваю Гэлю ў клюб на танцы на матацыкле. Яна нахінулася, каб паправіць раменьчык на басаножку, а я якраз павяртаў, і яна далася галавой аб каменны слуп. Бяз шлему ехала… Ты мо й чула пра гэты выпадак. У нас у Радашкавічах тады толькі і мовы пра тое было. А мяне ад сьмерці выратавала турма. Мяне ж пасадзілі. Каб застаўся дома, то зрабіў бы сабе нешта, бо перад вачыма ўсё стаяла відовішча: яе расколатая галава і паўшар’і мазгоў… А ў турме памерці не дадуць, – ён міжволі крануў шнар на твары. – Так што на пахаваньні мяне не было, ляжаў у турэмным шпіталі. Словам, СКАЧАТЬ