Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна страница 7

СКАЧАТЬ вяршыняў, вывяла да жытла.

      Белая хата, збудаваная яшчэ за часам імпэрыі, у высахлай ушчэнт седлавіне. Сям-там алівы, старыя камлі, маладыя галіны. Зялёна-шэрая лістота над пажоўклай травой, усё астатняе спяклася на сонцы. Пануры восьлік паміж алівамі, тры пужлівыя авечкі. На ганак выйшла старая. Яна круціла галавой, азіраючыся, але не прыкрывала вачэй ад сонца. Яна выйшла на шум матору, але машыны ня бачыла. Я націснула на газ, матор зароў, і старая нарэшце сфакусавала позірк. Я заглушыла рухавік і выйшла, бразнуўшы дзьверкай, і пару разоў пакланілася, як вымагае звычай.

      – А хто то? – спыталася яна.

      – Мяне завуць Нэйбахат, – адказала я.

      Я разглядала старую, вырашаючы, што сказаць, як растлумачыць ёй свой прыезд.

      – Пабачыла дарогу і трапіла да вас.

      – А хто то? – паўтарыла старая. Тады я сказала:

      – Мяне прыслаў мула з Бахрамкале. Ён пытаецца, ці ня трэба вам чаго падвезьці – прадуктаў, вопраткі, можа, трохі грошай? І казаў, што ў вас можна купіць алею.

      – Нэйбі? – перапытала старая. – То ты? Які мула?

      Старая, пэўна, спачатку прыняла мяне за родзічку ці знаёмую. Мне падалося, што з ёй ужо нельга гаварыць, але праз хвіліну задуменнасьці яна прамармытала:

      – А, мула, барані яго алах… – і зноў замоўкла, няўцямна разглядаючы мяне чорнымі вачыма, адно зь якіх амаль цалкам, а другое напалову зацягнутыя бяльмамі.

      Проці звычаю, яна не спяшалася запрасіць мяне ў дом. Сонца пякло мне галаву, у седлавіне ветру зусім не было. Пот – вадкасць, якая плыве з чалавека тонкімі струменьчыкамі проці ягонай волі.

      – Хадзем, уцягнеш мне нітку ў голку, – нарэшце сказала старая.

      Я пайшла за ёй, уцягнула нітку ў іголку, не адрываючы яе ад катушкі, – так запатрабавала старая. Потым я прыяжджала яшчэ пару разоў.

      На ёй заўсёды было адно: чорная хустка, цёмная сукенка, чорныя шаравары. Яна, мабыць, так і спала. Ад яе патыхала цьвільлю, мочам, авечым гноем. Старая не абувалася нават у самую спёку, калі я не магла дакрануцца да пяску. Босай хадзіла на агарод і па ваду.

      Бачыць яна амаль ніц ня бачыла, але дзякуючы звычцы ўпраўлялася вобмацкам.

      Павесіўшы на бакі панурага восьліка два аплеценыя пыльнай лазой вялікія бутлі і пачапіўшы на локаць вядро, яна выходзіла з дому у самую спёку – чым ясьней сьвяціла сонца, тым лепш яна бачыла – і па незаўважнай у камянях і пыле сцежцы ішла да крыніцы – струменьчыка, што выцякаў проста з каменю. Ісьці трэ было спачатку ўгору, потым уніз – з гадзіну. Доўга цюрчэў струменьчык, пакуль напаўняліся бутлі. Восьлік дзе-калі падыходзіў і піў, перахопваючы яго. Тут, ля вадапою, восьлік трохі ажыўляўся і пачынаў скубсьці траву, якая расла паблізу вады. Травы было мала, і восьлік пераходзіў на поле, на агурочнік. Калі бутлі былі поўныя, старая бралася за паліванне. Доўга-доўга струменьчык напаўняў вядро. Кожнай расьліне – па кубку, СКАЧАТЬ