Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна страница 13

СКАЧАТЬ можа заплаціць мне так, як мы дамаўляліся. А можа – у дзесяць разоў меней.

      Дома, адчыніўшы дзьверы, я пабачыла: нянька на кухні палуднуе разам са сваёй дачкой, якая прыходзіла з маткай з нагоды канікулаў, а мае падшыванцы, самі сабою, займаліся ў сваім пакоі і выбеглі мне насустрач, перапэцканыя шмінкай.

      Плюнуўшы і расцёршы, я выгнала няньку разам зь яе дачкой, выкінула ў сметнік звараны ёю палудзень, выпіла кавы, зьела хлеба з маслам і адмыла дзяцей ад касмэтыкі. Заплаціла аднаму хлапцу з той фірмачкі, каб ён запароў усё, што я настварала, у гаманцы засталося тры зубры, два зайцы і вавёрка, а таксама прасцірадлы рознакаляровых візытовак…

      Маё рашэньне пакінуць працу было для Зьмітра штуршком, стрэлам стартавага пісталета, дазволам на выезд. Ён пакінуў завод і заняўся продажам вазонаў. Аказалася, з продажу хатніх кветак у Беларусі можна жыць.

      Даволі хутка мы купілі дом у сельгаспасёлку, і тут, у нетрах старога Менску, сярод вішнёвых садоў, сабак, шынамантажоў і бэнзакалёнак, лазьняў, вербаў, катэджаў, што выдаюць на баптысцкія малельныя дамы, каля рэзыдэнцыі індыйскага пасла, уніяцкай парафіі сьвятога Язэпа і гуртовага базару сланечнікавых семак, так хутка, як гэта дазволіла прырода, зьявіліся на сьвет яшчэ двое нашых дзяцей.

      Чым было маё жыцьцё ў гэтым віры?

      Не квактаннем над седалам, гэта напэўна. Калі аднойчы, накрываючы на стол, паўжартам я сказала: «Ды я ж ідэальная жанчына, у якой вячэра заўсёды гатовая а палове на сёмую!» – Зьміцер адазваўся цалкам сур’ёзна: «Няма жанчыны, больш далёкай ад ідэалу, чым ты!» Я думаю, ён, як заўжды, меў рацыю.

      Не чарадой аднастайных хатніх справаў.

      Не піцьцём бясконцай гарбаты за бясконцымі плёткамі зь бясконцымі сяброўкамі – у мяне проста няма сябровак.

      Тады чым?

      Які таямнічы сэнс асьвячае ўсё гэта: бруднае месіва на лістападаўскіх вуліцах, «Ікарусы» з партрэтамі Пугачовай у салёнах, задачкі за першую-другую-трэцюю клясы, банальную кулінарыю на Крапоткіна, цыгарэту штовечар, якую з выхаваўчых меркаваньняў я дазваляю сабе толькі тады, калі ўся мая пяцёрка моцна сьпіць? Што я кладу дзецям у ранцы разам з канапкамі для перакусу, наліваю ў кубкі разам з ранішняй какаваю, запускаю ў сэрца машыны разам з запальнай сумессю, у той час, калі фары сьвецяць праз ноч, а дзень настае толькі намінальна?

      Які няўлоўны дух, які Бог хаваецца сярод натоўпаў тлустых жанчынаў, у кіёсках «Белсаюздруку», у прасмярдзелых залях аэробікі, у пыле над сцэнай Купалаўскага? Яму ахвяра – кантэйнэры рытуальных яек на паліцах крамаў пад Новы год. Але мне, жанчыне з тлустай спінай, ён ня дасьць сябе пабачыць, аж пакуль не зацягнуся тлушчам з усіх бакоў.

      – Мама!

      Я падняла вочы і адрухова зажмурылася – Тараска, гуляючы, сыпануў мне жменю пяску ў вочы. Як ні старалася, я не магла іх расплюшчыць. Да таго часу, як падбег выкліканы з мора тата, я ўжо плакала крывавымі (літаральна) сьлязьмі, а двое малодшых, СКАЧАТЬ