Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна страница 14

СКАЧАТЬ Мариана!

      Сладко спишь ты, Мариана!

      Мне жаль будить тебя,

      Я стану ждать…

      Салодкія словы расейскай песні, салодкі голас з дынаміку. Мабыць, прывыкла, каб радыё было заўсёды ўключанае.

      – Гэтую песню спявалі жаўнеры, калі стаялі ў нас у вёсцы па вайне, – сказала старая. – Антэ прадаваў ім авечкі.

      – Па якой вайне? – перапытала я.

      – Па тамтой, зь немцамі, – адказала старая. – У жаўнераў можна было браць лупіны – прыходзь, абірай бульбу ў такія вялікія чыгуны, а лушпайкі можаш забіраць сабе. Пакуль дзеці ў мяне дзяржава не забрала ў інтэрнат, я іх тымі лупінамі і карміла. Добра, што іх забралі, – там і апраналі, і вучылі. Так і выгадаваліся яны не каля мяне.

      Сашко, апошні, рос ужо са мной. Ён нарадзіўся позна, старэйшыя былі ўжо па школе, я думала, у мяне скончылася на сарочцы, але ж на табе, маеш – пуза расце! Кінулася да дактароў – рабеце аборт, а яны кажуць – позна, дзіцё ўжо вялікае. Чаго я ні рабіла: і з вышыні скакала, аж сэрца заходзілася, і цяжкое варочала, і падпярэзваліся моцна – анічога не дапамагло. От і нарадзіла. Хаты тады не было, мы ў аўчарні жылі. Сашко вельмі прыгожанькі быў. Як там мая братавая казала? «Правільныя рысы твару, правільныя рысы твару!»

      – Чаму ж вы жылі ў аўчарні?

      – А раскідалі нашу хату. Мяжу тады цягнулі. Сказалі, ня можна, каб на мяжы жыць, вось і расцягнулі. Мы тады ня тут жылі, а на поўначы, далёка, у гарах каля возера Бледна. Мая зямля, мой пасаг, засталася ў Герцагавіне, а аўчарня аказалася ў Харватыі. Праўда, за зямлю нам трошкі сплацілі. Дык за тыя грошы потым мала што не забілі!

      Доктар, спрактыкаваны да аўтаматызму, рухаючыся настолькі ж хутка, наколькі бясшумна, зьявіўся ў палаце, каб закапаць мне вочы і зьняць павязкі, а старой зрабіць ін’екцыю пад павека, і прапаў. Старая нават не зразумела, што адбылося, толькі твар яе раптам стаў разгубленым, і яна, перарваўшыся на паўслове, спыталася:

      – А што гэта было?

      – Гэта доктар прыходзіў, зрабіў вам… – я не магла ўспомніць, як будзе па-харвацку гэтае слова, і сказала па-польску – zastrzyk.

      – Укол? – здагадалася старая. – Не, ня цяжкая агораныя, магу ўсім казаць, каб толькі Бог даў дапамагло.

      Яна памаўчала, але ўзбуджанасьць з-за нязвыклых абставін ды ад прыроды энэргічная натура патрабавалі калі ня дзеянняў, дык хоць словаў. Старая відавочна была з тых, хто гаворыць тады, калі хоча, і пра тое, аб чым думае.

      – Я, мілая пані, у жыцьці не ляжала ў больніцах, гэта ўперша. І дзеці нарадзіла бяз больніц… Па Сашку месца доўга не выходзіла, Антэ выклікаў доктара. Той зрабіў мне нейкі ўкол, сеў у куточку і паглядае – то на руку на гадзіннік, то на мяне, а то на авечкі.

      Такая калатнеча тады была! Раз узімку трэ было ехаць па дровы празь мяжу, у Босьнію, бо там быў лес. Сашку, мусіць, тады гады з тры было. Пасадзіла яго на запечак, каб цяплей, – а мы ў аўчарні печачку злажылі. Дала гароху ды дзьве скрыначкі, каб перасыпаў, і паехалі. А мароз! Еду, а як шпары зойдуць у пазногці – саскочу з санкаў ды бягу, каб сагрэцца. А душа не на месцы – як там малы ўдома сам, ці ня СКАЧАТЬ