Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна страница 12

СКАЧАТЬ Ворша. Я нічога не разумела.

      Фабіян цягнуў мяне ўпрочкі ад вакзалу. Поезд адышоў, грукат ягоных колаў сьціх. Фабіян дастаў з-за пазухі пачак зялёных і працягнуў мне:

      – Трымай.

      Я разгублена глядзела на яго.

      – Бяры. Мне яны непатрэбныя, а гэныя сабе яшчэ накрадуць.

      У Воршы мы з Фабіянам разьвіталіся: я паехала дамоў, а ён застаўся бадзяцца па сьвеце.

* * *

      За акном аўтобуса праплывалі жнівеньскія краявіды: гарбатыя хаты і багатыя катэджы, пушчы і бары, коні ў вазах і вэлясыпэдысты ў гумовых ботах, босая дзяўчынка зь дзіцячым вазком, буслы ў канаве… Простыя малюнкі жыцьця.

      Чаму ж мне так цяжка на іх глядзець, чаму няма ў іх спакою, а толькі панылае чаканьне?

      Раптам я пачула адказ: бо гэтая зямля неблаславёная.

      Нічога не атрымаецца ні ў тых, хто жыве ў гарбатых хатах, ні ў тых, хто ў катэджах, ані ў дзяўчынкі не атрымаецца, ані ў малечы. Бо мы жывем на неблаславёнай зямлі.

      …Вычарпаная, прачнулася я на наступную раніцу. Пуста на душы, пуста ў доме, муж пачаў прапіваць ня толькі хатнія рэчы, але й прадукты. Нікога ў хаце, цішыня, халодна.

      Я села за стол, дастала з торбы і расклала на дзесяць частак неблаславёныя грошы. Потым сабрала і схавала, дзе знала. Гэта было маё першае рацыянальнае дзеяньне ў новым жыцьці. Потым пайшла ў краму.

      …Ён чакаў мяне ў двары на лавачцы, абапіраючыся на свой вялікі заплечнік. Гледзячы, як ён уздымаецца мне насустрач, я думала: а мо мне толькі падалося, што зямля неблаславёная? Можа, насамрэч, трэба толькі пашукаць, і знойдзецца на ёй блаславёнае месца і для мяне, і для Фабіяна, і для маіх дзяцей, і для босай дзяўчынкі, і для вэлясыпэдыстаў у гумовых ботах?

      Ягоныя дужыя худыя рукі моцна абдымалі мяне. Залацісты асьпідус грацыёзна зьвярнуўся васьмёркамі на тоўстай галіне яблыні й мірна паглядаў на нас адтуль.

Жнівень 2001, Заказанка

      Босьнія і Герцагавіна, або Эўропа вялікіх фараонаў

      «Вядома, я тлустая. Якой яшчэ маю быць, нарадзіўшы пяцёра дзяцей? Ясна, ня Твігі! І няма чаго мне пра гэта лішні раз нагадваць, – раздражнёна думала я, чапляючы на нос сонечныя акуляры і адгортваючы старонкі. – Яшчэ прапанаваў бы на дыету сесьці! Не прапануе, ведае, што ня сяду».

      Раптоўна, як і завялася, я супакоілася. Пятнаццаць гадоў разам! Гэта супакойвае, нават калі муж раніцай скажа, што ў цябе тлустая сьпіна. Зараз мужава галава (ня тлустая) віднелася недзе ля далягляду, амаль там, дзе зьліваліся Адрыятычнае мора і неба. Пяцёра дзяцей зь віскатам гулялі ў бэрыка – марскога, наколькі я разумела. А я чытала.

      «У цары Эгіпту, – звычка перакладала я францускія словы, адразу выстройваючы іх паводле правілаў беларускай мовы, – боская і чалавечая сутнасьці зьліліся ў непаўторную асабістасьць, у вобраз цывілізацыі, якая праіснавала некалькі тысячагодзьдзяў. Давайце ж выправімся ў вандроўку і адкрыем іх сьвет. Давайце ўшануем памяць фараонаў Эгіпту і адкрыем для сябе адну з найвялікшых старажытных цывілізацыяў, СКАЧАТЬ