Название: Крыві не павідна быць відна (зборнік)
Автор: Наталка Бабіна
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-77-3
isbn:
– Ведаеш што, пойдзем да мяне, – глуха, нечакана для сябе самога сказаў ён.
Дзяўчына ўскінула павекі, але, як падалося Глебу, ніколькі не зьдівілася і адразу ўстала.
У калідоры ён ўзяў яе за руку. Яна трошкі павярнула далонь і таксама сціснула яго руку тонкімі доўгімі пальцамі. Ці пяшчота пакідае на вуснах саланаваты прысмак? А жаданьне?
Смуга ночы, цяпло мяккай скуры, словы, такія шчырыя, што падаюцца пацеркамі, што пасыпаліся з разарванай ніткі… Калі яна, паклаўшы галаву яму на плячо, спала, ён гладзіў яе валасы, глядзеў у шэрасць вакна і думаў: «Вось як, значыць, бываюць шчаслівымі…»
У прыймовым пакоі затраскацеў тэлефон: дырэктар меў мілую звычку на першым золку даведацца ў дзяжурнага, ці добра спаўпачываў флагман айчыннай мікраэлектронікі. Прачнуўшыся, яна мякка пацягнулася, працерла вочы далонькамі і з усмешкай падштурхнула Глеба: ну што ж ты, ідзі… Хуценька супакоіўшы Татачку, ён вярнуўся. У пакоі нікога не было. Адрухова Глеб ірвануўся да дзьвярэй, але спыніўся і, вярнуўшыся да канапы, сеў. Зрэшты, толькі адна ноч. Гэта слабая процівага, калі на другой шалі – трыццаць гадоў жыцьця.
Аддаючы вахцёрцы пропуск, яна ўжо ведала, што больш ня вернецца сюды, не дакранецца больш да плястыкавай карткі, што мела прэтэнзію стаць сутнасцю і знакам жанчыны. Падняўшыся да сябе ў пакой, яна нават засьмяялася ад радасці. Не! Больш гэтага ня будзе. Сьцёрла макіяж, лак з пазногцяў, гладка прычасалася – і амаль што не пазнала сябе ў люстэрку. «Мадмуазэль, – падумала, пасьміхнуўшыся. – Ну, досыць, мадмуазэль Пелагея. Дамоў».
Любіць маці – гэта проста, калі маці проста любіць цябе, і яе зялёныя вочы блішчаць, але пытанняў ты ня чуеш. Кінуўшы ў кут вялізную торбу, што бачыла Варшаву ды Стамбул, Поля пераапранулася ды пайшла ў поле, дзе ракатала пяцітонка і куды маці наказала бегчы як хутчэй. Усе дзесяць кабет-суседак, дзесяць гаспадыняў, завіхаліся тут. Каб прыняць жыцьцё і перастаць думаць пра яго, дастаткова пачуць, як падаюць у кодаб грузавіка – тук-тук-тук, бах, тум-тук – гэтыя вялізныя буракі… Пальцы, гадзіну таму дагледжаныя ды далікатныя, пакрыліся тонкай земляной скарынкай, пад пазногці забіліся чорныя пясчынкі. Малады шафёр, што кружляў, звужваючы кругі, вакол машыны, нарэшце рашыўся і, прымасціўшыся ля Полі, узяўся дапамагаць жанчынам. Гэта трохі сапсавала ёй настрой, бо сімпатычны юнак, што макам пачырванеў ад шматлікіх жартаў, нагадаў пра яго, а Полі не хацелася ўспамінаць. Не хацелася думаць, не хацелася губляць пачуцьцё поўнага жыцьця.
Калі грузавік пратрэсься па полі і вывярнуў на грунтоўку, Поля падсьцяліла куфайку і лягла на зямлю воддаль ад суседак, што ў чаканьні наступнай машыны паселі кружком ля бураковай купы. Восеньскія промні і вецер былі такімі пяшчотнымі СКАЧАТЬ