Музы і свінні. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Музы і свінні - Уладзіслаў Ахроменка страница 3

СКАЧАТЬ Колас ліхаманкава прыкідае, якія паперы яму трэба спаліць. Міхась Лынькоў упарта спрабуе датэлефанавацца таварышу Панамарэнку – маўляў, гэта наш народны герой самастойна з глузду з’ехаў, мы яго ні на што такое не падбухторвалі! Ларыса Александроўская прафесійна і разважліва складае будучы рэпертуар для магаданскага тэатру. І толькі Кузьма Чорны надзіва спакойны; ён чалавек дасведчаны, ніякіх залішніх папераў у яго няма, затое турэмны чамаданчык даўно ўжо сабраны і пад ложкам стаіць.

      Раптам расчыняюцца дзверы, і ў нумар увальваецца Дзед Талаш. У зубах у яго смярдзючая люлька, у руках – грувасткая валіза, а ў вачах – праўдзівае шчасце.

      – Дзе быў, Васіль Ісакавіч? – перадінфарктным голасам пытаецца Якуб Колас. – У эн-ка-вэ-дэ?

      – На хера яны мне здаліся? – незалежна ніжа плячыма стары. – Я гасцяваў у таварыша Сталіна.

      – І што ты там рабіў? – надзіва роўна ўдакладняе Міхась Лынькоў.

      – Як гэта што? – яшчэ больш незалежна здзіўляецца Дзед Талаш. – Гаварыў з ім! Ат, я ж то ведаю, як з панамі правільна размаўляць!.. Спярша кажу: неадкладна выпраўляй, мяне, таварыш Сталін, ў нашыя партызанскія лясы, гітлерцаў паганых біць! А таварыш Сталін у адказ: не магу, Васіль Ісакавіч, ты сваё яшчэ ў мінулую вайну з белапалякамі адваяваў, адпачывай лепш тут! А каб табе лепш адпачывалася, прасі ў мяне, што хочаш!

      – І што, – жахаецца Ларыса Александроўская, – ты ў самога таварыша Сталіна… нешта прасіў?

      – А то! – пацвярджае паляшук цынічна і самазадаволена. – Кажу: дай мне, таварыш Сталін, самы доўгі скураны плашч.

      З гэтымі словамі дзед расшпільвае валізу, з сярэдзіны каторай спрэсаванай паюснай ікрой блішчыць нешта чорнае і шляхотнае.

      У пакоі адбываецца маўчанне. Беларуская савецкая інтэлігенцыя недаверліва хаўкае на падарунак, які шкодны дзед пераможна дэманструе прысутным. Сітуацыя абсалютна фантасмагарычная: у Беларусі – немцы, у Крамлі – Сталін, а ва ўрадавым гатэлі стогадовае пушчанскае дзіцё пахваляецца чарговым здабыткам. І тут нарэшце не вытрымлівае памяркоўны і талерантны Кузьма Чорны:

      – А навошта табе, дзед, у тваіх пушчах Палесся такая дарагая рэч?

      – Як гэта навошта! – шчыра здзіўляецца Дзед Талаш. – Ды хіба не разумееце, што ніз таго плашча можна адрэзаць і дабрачыя боты пашыць, а з астатняга спраўная куртка атрымаецца!..

      Як амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на Гарадзенскую Харальную сінагогу

      Самыя сантыментальныя людзі ў свеце – прафесійныя крымінальнікі. Ці не кожны бязлітасны бандыт і спрактыкаваны забойца будзе натхнёна пахваляцца сваімі крывавымі справамі, але варта такому паслухаць блатную баладу ці пачытаць шчамлівы вершык – злачынца абавязкова расчуліцца і пусціць слязу.

      Знакаміты амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ніколі не вызначаўся ані душэўным сантыментам, ані настальгічнымі комплексамі. Правінцыйная Гародня, дзе Меер з’явіўся на свет СКАЧАТЬ