Название: Размова з люстэркам
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7363-3
isbn:
Была, праўда, адна гісторыя, якая падагрэла гэтую рэўнасць. Шэф Іван Іванавіч вадзіў унучку і падахвоціў хлопцаў браць сваіх дзяцей у басейн. Алеся была самай малодшай, да таго ж плаванне ніяк ёй на давалася. І бацьку парэкамендавалі інструктарку, як сказалі, былую чэмпіёнку па сінхронным плаванні. Ветлівая, вясёлая і, чаго там хаваць, вельмі зграбная кабета Міхасю спадабалася не толькі за знешнасць, бо жанчына здолела падабраць ключык да дзяўчынкі і ўсяго за некалькі заняткаў навучыла яе не баяцца вады. Міхась не паскупіўся і шчодра аддзячыў жанчыну далярамі – разам з афіцыйным заробкам у іх на працы ў той час рэгулярна ўручаліся канверты з валютай. А потым быў званок яе раўнівага «Атэлы» дадому:
– У вашага мужа з маёй жонкай раман…
Гэта ён, небарака, знайшоў у жончынай сумачцы даляры разам з візіткай Міхася. Дзве раўнівыя асобы небяспечнейшыя за цунамі! Каб не рушыць сям’ю, з басейнам давялося тэрмінова завязваць. Алеся, дарэчы, так і не навучылася плаваць.
Пераконваць Марылю не мела сэнсу: чым больш Міхась аднекваўся, тым больш яна не верыла мужу. Яны тады мо з паўгода практычна не размаўлялі і, натуральна, спалі на розных ложках. Але рэўнасць пайшла Марылі на карысць: яна пачала больш сачыць за сабой, схуднела амаль што да ранейшых памераў і нават пайшла ўгору па службе: стала загадчыцай кафедры ў каледжы. Больш таго, пачала затрымлівацца на працы, прыдумляючы розныя нагоды і спрабуючы паказаць, што ў яе завязваецца нейкі службовы раман. Нават кветкі прыносіла колькі разоў. Міхась здагадаўся: спрабуе яму адпомсціць. Але не паддаўся на правакацыю. Сям’я была захавана.
Але і праз гады, калі неяк сабраліся разам сем’ямі дзве сястры ды размова зайшла пра дзяцей, пасля двух-трох келіхаў віна Марыля расплакалася за святочным сталом, што не можа больш нарадзіць. Слёзы перараслі ў істэрыку. Сястра тады ці то жартам, ці то ўсур’ёз прамовіла:
– Прырода, відаць, ураўнаважвае. Я вось з дзяцінства зайздрошчу табе, Марыля: ну чаму я не такая прыгожая, як ты? А ты, відаць, зайздросціш мне, што маю дваіх дзяцей. Супакойся, у цябе будзе не менш як чацвёра ўнукаў!
І ён, і дачка, калі падрасла, усяляк аберагалі маці ад дрэнных навін. Алеся пра нейкія дробныя праблемы распавядала спачатку бацьку.
– Тата, толькі не гавары пакуль маме, добра? Ты ж мне дапаможаш?
Радаснымі навінамі, поспехамі, усім, што магло ўсцешыць, наадварот, дзяліліся з ёю першай.
Як распавесці і жонцы, і дачцэ пра свой дыягназ? Міхась вырашыў наколькі можна адцягнуць гэтую цяжкую размову. Не, спачатку трэба пабачыцца з бацькамі. Некалі ў маладыя гады ён спяшаўся да іх, калі сутыкаўся з рознымі цяжкасцямі і меў патрэбу ў бацькоўскіх парадах і спачуванні. Не, ім спавядацца таксама не станеш: у іхнім узросце любое ўзрушэнне небяспечнае. А тут смяротная хвароба сына. Такой СКАЧАТЬ