Размова з люстэркам. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Размова з люстэркам - Коллектив авторов страница 11

СКАЧАТЬ наступстваў? А вы тры дні адпакутавалі, і няма змен да лепшага? Заўтра ж нашча да гастролага!»

      У хлопцаў і праўда ніякіх праблем не было ні са страўнікам, ні з кішэчнікам, хіба, можа, пасаромеліся прызнацца пра атручванне? Іначай іхні весялун Валодзька сваімі жартачкамі даставаць будзе не менш за тыдзень. Але ж назаўтра ўсе выйшлі, як звычайна, на аб’ект. Шэф Іван Іванавіч дазволіў Міхасю адляжацца дома, але гэта яшчэ і таму, што адчуваў сваю віну, бо менавіта ён падахвоціў хлопцаў купіць на трасе тое малако. Набывалі як звычайнае, гэта калі ўжо разлічыліся і за семкі гарбузовыя, і за іншыя вясковыя прысмакі, жанчына кінула ўслед:

      – Малачко казінае, вельмі карыснае, ад усіх хвароб дапамагае.

      Дапамагае? Ці адкрывае новыя хваробы? І чаму гэта яму трэба імчаць ажно на другі канец горада па вынікі аналізаў? Сёння паўсюль інтэрнэт, няможна было перадаць праз камп’ютар звесткі ў яго паліклініку? Шукай цяпер тыя кабінеты!

      Анкалагічны дыспансер месціўся на ўскрайку абласнога цэнтра, некалі іх будаўнічае ўпраўленне нават рабіла капітальны рамонт у адным з лячэбных карпусоў. Цяпер тут нічога не пазнаць: у цэнтры квартала ўзведзены дзесяціпавярховы гмах, здаецца, яшчэ некалькі будынкаў раздаліся ў бакі і займелі па-сучаснаму кідкі выгляд. Ахоўнік, падалося, неахвотна адчыніў шлагбаум і на пытанне: «Як праехаць да рэгістратуры?» – незадаволена тыцнуў пальцам у бок высокага корпуса.

      Добра, што захапіў з сабою пашпарт. Ну хіба не бюракратызм – каб атрымаць усяго толькі талон на прыём, трэба завесці медыцынскую картку з безліччу немедыцынскіх звестак ад калі і дзе нарадзіўся ажно да сямейнага становішча.

      – Вам што, давялі план па зборы макулатуры? – пачаў абурацца Міхась. – Навошта картка? Я тут першы і апошні раз, каму патрэбны гэты фармалізм? Я ні разу ў жыцці бальнічнага не браў, вы можаце мяне зразумець?

      Старэнькая, уся ў зморшчынах рэгістратарка скрушна зірнула на яго, цяжка ўздыхнула і прамовіла нечакана звонкім голасам:

      – Ні ад сумы, ні ад турмы… ні ад ракавага корпуса… Барані цябе божа, сынок!

      Ледзь стрымаўся, каб не кінуць ёй: «Ціпун табе на язык, вядзьмарка!» Але на гэтым ягоныя прыгоды не скончыліся.

      – Куды? Які талон? Ты што, аслеп? Тут людзі пасля хіміятэрапіі ў чарзе прытомнасць губляюць, а ты, лоб такі, па блаце ўлезці? – дарогу да кабінета яму перагарадзілі тры жанчыны сярэдняга веку.

      – Ды мне толькі аналізы забраць! – пачаў тлумачыць Міхась.

      – Тут усе па аналізы, – не згаворваючыся, выгукнула чарга.

      Міхасю нічога не заставалася, як змірыцца з сітуацыяй.

      – Іванавіч, я ў паліклініцы, і «кукаваць» мне тут да абеда ці мо й болей. На аб’ект едзьце без мяне!

      Іванавіч спрабаваў паўшчуваць, маўляў, без Міхася толкам не ацаніць, колькі папярэдне «злупіць» грошай з заказчыка, пакуль складуць дакладны каштарыс, але ён ужо не надта ўслухоўваўся ў тлумачэнні. Тут, ля кабінета анколага, СКАЧАТЬ