Размова з люстэркам. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Размова з люстэркам - Коллектив авторов страница 13

СКАЧАТЬ надта ўжо ногі баляць.

      Памаўчаў, уважліва разглядваў Міхася. Зноў загаварыў:

      – У мяне дачка з зяцем перабраліся ў Польшчу, разумееш? Дык трэба неяк і да касцёла прывыкаць, каб быць ну як бы бліжэй да дзяцей.

      Міхась абыякава кіўнуў галавой.

      – За мяжой жывуць, здаецца, хваліцца трэба і ганарыцца, а для нас з жонкай гэта ой якой бядой абрынулася. Як так, адзіная дачка і некуды ў чужы свет? Ды адкуль? З Мінска, са сталіцы! Жыццё пачынаць з нуля!

      Мужчына махнуў рукой у бок лаўкі пад ліпай, маўляў, давай прысядзем. Пад ліпай і праўда было не так спякотна.

      – Ну, абжыліся маладыя трохі і, каб нас, значыцца, супакоіць, што ўсё ў іх там добра наладжваецца, пасылку прыслалі. З дастаўкай, каб нас, значыцца, не абцяжарваць. А дома цешча была адна. Яна ж і дзверы паштарцы адчыніла.

      Не каб нашай старой не спытаць, ад каго пасылка. А яна вазьмі ды спытай, адкуль пасылка. Паштарка зірнула на адрас і кажа:

      – Танцуйце, даражэнькая! Пасылка вам з Гайнаўкі!

      – Цешча і сплясала – у адно імгненне на той свет. Вайна дагнала яе, небараку, праз столькі гадоў.

      Міхась разумеў, што трэба бегчы ад гэтага гаваруна, але сядзеў і моўчкі слухаў.

      – У нашай Галіны Піліпаўны, браток, з палякамі былі свае адносіны. У канцы вайны, калі немцы ўжо ўцяклі, а Чырвоная Армія іх даганяла, у вёску завіталі «акаўцы». І пачалі тут сваю чорную «селекцыю». Каталікоў не чапалі, а беларускія сем’і вынішчалі з асаблівай жорсткасцю. На вачах у маёй цешчы забілі дзеда з бабай, маці, трох маленькіх брацікаў. А Галя ад страху пачала шаптаць «Ойча наш», яе навучыла суседка-каталічка. Дык бандыты, відаць, палічылі за сваю і пакінулі ў жывых. Думаеш, на гэтым яе пакуты скончыліся? У Заляшанах, што на Беласточчыне, у Галі жыла радня. Добрыя людзі пасадзілі сірату на падводу і павезлі да родзічаў. А ў лютым 1946 года, ужо дзесяць месяцаў як скончылася вайна, у вёску, якая цяпер адышла да Польшчы, зноў уварваліся «акаўцы». Наша Галіна цудам засталася жывой – паспела схавацца ў дрывотні. Праз шчыліны ў дровах бачыла, як забілі цётку і яе дзетак. Так яна ў другі раз стала сіратою. Яна потым, Галя, значыцца, у школе-інтэрнаце не магла хадзіць на ўрокі пана настаўніка матэматыкі: яе ўсю трэсла, слова не магла вымавіць. Думалі, што хвароба нейкая напаткала. Аказалася, яна пазнала ў гэтым настаўніку аднаго з тых бандытаў. Доўга баялася сказаць каму праўду. Быў суд, нехта з суддзяў паспрыяў, каб дзяўчынка вярнулася ў Беларусь.

      Міхась моўчкі слухаў, чужая гісторыя і кранала, і не кранала яго, сваё балела больш. Але няхай чалавек выгаварыцца.

      – Ну, такіх выпадкаў хапала пасля вайны ў Заходняй Беларусі. Магло б ужо ўсё і забыцца-даравацца для маёй цешчы. Усё-такі 75 гадоў прайшло! Але ж за колькі тыдняў перад тым па тэлевізары паказалі, як у той знакамітай Гайнаўцы ў канцы лютага ладзілі маршы польскія, значыцца, маладзёны. Фашысты яны там ці нацыяналісты – хто іх разбярэ. І трэба ж было нашай бабулі ўбачыць гэтае сучаснае СКАЧАТЬ