Название: Размова з люстэркам
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7363-3
isbn:
– Ну, гэта ты цяпер асілак, – раптам пасур’ёзнеў доктар. – А праз пэўны час будзеш такі ж нямоглы, як вунь тыя людзі на калідоры! Калі не пачнеш лячыцца! Калі тэрмінова не ляжаш на аперацыю. Такія вось асілкі, як тыя вялізныя дрэвы. Не заўважаў? У непагадзь яны чамусьці валяцца першымі. Што, напалохаў цябе? А ты не палохайся! – доктар не ўсміхаўся, казаў нават злосна, у адказ хацелася яму нагрубіць і ляснуць дзвярыма.
Але не нагрубіў і не ўцёк. Толькі адчуў сваю бездапаможнасць і перад гэтым суровага выгляду анколагам, і перад медсястрой, якая таксама ўжо не ўсміхалася, а цярпліва тлумачыла, што яго паставілі ў чаргу на аперацыю і роўна праз чатыры тыдні ў восем гадзін раніцы яму неабходна прыйсці ў суседні бальнічны корпус з усімі неабходнымі паперамі.
– Пакуль здасце кроў з вены, усе іншыя аналізы, затым прыйдуць вынікі, на працы ўсё ўладзіце. Час – і да нас.
Доктар, як падалося, нецярпліва махнуў рукой. Маўляй, не затрымлівай, чалавеча, сам бачыш, якая чарга пад дзвярыма.
Міхась не памятаў, як апынуўся ў двары. І не адразу ўцяміў, што корпус меў два выхады, бо выбег, як аказалася, на іншую вуліцу. Павярнуць бы ў той бок, дзе быў прыпаркаваны ягоны аўтамабіль, але скіраваўся чамусьці ў супрацьлеглы. Выйшаў на ціхую вулачку, а дыхаць стала яшчэ цяжэй. Сонца пякло неймаверна, хутчэй бы схавацца куды. Наперадзе ў абрамленні высокіх ліп стаяў касцёл. Ці толькі каталікі туды заходзяць?
Ля ўвахода яго спыніў ветліва-ліслівы голас:
– Купіце, даражэнькі, малітоўнік і святую ікону! І свечкі не забудзьце!
– Не, я праваслаўны! – засаромеўся Міхась.
– А ў нас і для праваслаўных многа чаго ёсць! – лагодна-настойліва ўгаворваў мужчына, корпаючыся ў вялікіх каробках з рэлігійным таварам.
– Не звяртай увагі, чалавеча, на гэтага святога карабейніка! Праходзь наперад, не бойся! – хтосьці піхнуў яго ў спіну.
Міхась азірнуўся, нерашуча прайшоў да лаўкі, прысеў. Той самы дарадца зухавата прамовіў:
– Шапку здымі!
Міхась зноў азірнуўся, адначасова памацаўшы галаву. Ён быў без галаўнога ўбору, відаць, гэты жартаўнік так забаўляецца. Але яму было не да жартаў. Перасеў на лаўку далей ад веселуна. Недзе наперадзе мітусіліся людзі, групка дзяцей з жанчынай у цёмнай сукенцы, падобнай да служкі, ладзілі нейкія спевы. А на лаўках сям-там сядзелі людзі, не звяртаючы ўвагі на гармідар наперадзе. Міхась заплюшчыў вочы. Ледзь стрымліваўся, каб не заплакаць.
У яго рак? Чаму? За што? Чым ён так прагнявіў Госпада? Божа, дапамажы рабу твайму! Словы прыходзілі самі, Міхась шаптаў іх у якойсьці апантанасці. Потым схамянуўся: сваю бяду давярае чужому Богу? Ды і пра свайго Бога не памятае, калі ўспамінаў. У царкве быў толькі аднойчы ў дзяцінстве, СКАЧАТЬ