Размова з люстэркам. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Размова з люстэркам - Коллектив авторов страница 14

СКАЧАТЬ добра, што сям’я ў цябе. У родным гурце, брат, усё лягчэй перажываецца. У мяне ёсцека тут сябар, таксама ў касцёле пазнаёміліся. Бабыль бабылём пражыў, усё жыццё, мабыць, толькі пра сябе й думаў. А як гора напаткала, дык не было з кім і падзяліцца. Якіх толькі споведзяў не пачуў я на гэтай лаўцы! І ты гавары, калі трэба выгаварыцца, не саромейся.

      Колькі яны прасядзелі на лаўцы, невядома. Сонца ўжо схавалася недзе за суседнімі шматпавярховікамі, і дыхаць стала лягчэй. Ці гэта прыйшоў нейкі спакой? Кузьма, як назваў сябе мужчына, расказаў Міхасю мо з дзясятак гісторый пра цудоўнае вылечванне хворых на анкалогію. Людзі з чацвёртай стадыяй ачунялі, дык Міхасю, можна сказаць, пашанцавала, калі так рана выявілі хваробу.

      – Ну што, брат, заходзь потым пасля аперацыі ў касцёл, я тут ледзь не кожны дзень бываю. Ці да мяне дадому, бачыш, на другім паверсе мой балкон у кветках? А хочаш, я цябе буду адведваць у бальніцы? У пенсіянераў, ведаеш, часу шмат. Толькі не вешай нос! А я вось пайду ды марожанага сабе і жонцы прыкуплю.

      І ён паклыпаў да бліжэйшага ларка. Міхась падахвоціўся пайсці разам, купіў тры ўпакоўкі. Працягнуў дзве і пажартаваў:

      – Гэта вам, Кузьма, за псіхалагічную дапамогу!

      Чалавек і праўда яму дапамог. Прыйшоў спакой ці, хутчэй, разуменне: што ёсць, тое ёсць, цяпер трэба з гэтым жыць. І не адчайвацца.

      Вырашыў патэлефанаваць жонцы. Марылька зараз амаль увесь час на лецішчы: чым добрая праца выкладчыка каледжа, дык гэта тым, што водпуск і доўгі, і заўсёды летам.

      – Не прыедзеш? Вой, а ў нас першыя гурочкі пайшлі! Дарма што салатныя, а такія смачныя аказаліся!

      Марыля распавядала пра дробныя дачныя навіны, і Міхасю стала неяк весялей.

      – Суседзі прыедуць толькі на выхадныя? Няма калі сумаваць? Ну й цудоўна, і я пайшоў працаваць!

      Добра, што не рашыўся ёй расказаць пра выклік у онкадыспансер. Ён тут чужому чалавеку выплакаўся, а яна перад кім будзе слёзы ліць, перад гуркамі ды памідорамі? Не, такія рэчы не кажуць па тэлефоне, тым больш жонцы. А вось шэфу давядзецца сказаць праўду.

      – Іванавіч, я вызваліўся! Як перамовы?

      – З большага разабраліся, хаця без сюрпрызаў не абышлося. Што раблю? Не паверыш, чакаю дызайнераў.

      Чаму дызайнераў? З імі звычайна працавалі на завяршальным этапе, і ў большасці выпадкаў не яны, а заказчыкі, тыя, хто збіраўся гаспадарыць у адрамантаваных будынках. У падрадчыкаў і субпадрадчыкаў заўсёды былі адрозныя функцыі.

      Ехаць было недалёка, карпусы гэтага завода, некалі гіганта станкабудавання, ведаў ці не кожны гараджанін. Трохпавярховы адміністрацыйны корпус вокнамі выходзіў на праспект. Міхась тысячу разоў праязджаў міма гэтага велічнага будынка, але ўнутры не давялося дагэтуль бываць. Іван Іванавіч зрабіў «экскурсію»:

      – Тут была бухгалтэрыя. А там – велізарная сталоўка. Побач – спартыўныя залы. А на другім паверсе – бібліятэка. Уяўляеш, на заводзе нават бібліятэка была! А цяпер буфет і той ліквідавалі, кажуць, што нерэнтабельны. Людзі СКАЧАТЬ