Название: Размова з люстэркам
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7363-3
isbn:
– Ага, нервы на кулак наматаў, бо яны мне шчэ спатрэбяцца, – Міхась усміхаўся, як бы і не было таго Міхася, які з адчаем сядзеў у касцёле. Так з усмешкай і кпінамі з самога сябе гаварыў потым і з хлопцамі.
– Фільм мінулым летам глядзеў, не памятаю назвы. Там два героі са смяротнымі дыягназамі скралі машыну з мільёнам нямецкіх марак у багажніку. Пашанцавала бедакам напрыканцы жыцця! Дык не сталі гараваць, а вырашылі апошнія свае дні правесці весела, з прыгодамі. Вось і я, хлопцы, калі што, буду мець на ўвазе гэтае казіно з яго будучымі мільёнамі. Вы толькі хутчэй рамантуйце!
Хлопцы ажно аслупянелі, не зацаніўшы ягоны жарт. А ў Міхася нібыта ўсяліўся вясёлы нячысцік, так і кпіў з сябе і з іх:
– Ну, давайце, хваліце мяне, які я быў харошы. Хваліце цяпер, а не тады, калі ў дамавіну пакладуць, не пачую ж.
Хваліць не хвалілі, але спачувалі, падбадзёрвалі, як умелі. Але быў у гэтай спагадзе яшчэ нейкі дамешак пачуццяў. Міхасю падалося, што кожны з хлопцаў думаў прыкладна так: «Шкада Міхася, вельмі шкада, але дзякуй богу, што гэта здарылася не са мной».
Крыўдзіцца на сяброў? А што ён сам адчуваў бы, калі б такое здарылася з кімсьці з іх? Пакуль збіраў свае рэчы (збіраў старанна, хутчэй за ўсё яму ўжо не давядзецца вярнуцца сюды), хлопцы ўжо дзелавіта абмяркоўвалі, каго ўзяць на замену. Што ж, справа жыццёвая: калі Федзя Ласіца атрымаў інваліднасць, Міхась сам гэтак жа дзелавіта раіў узяць на працу свайго знаёмага, які набраўся будаўнічага вопыту ў Польшчы і Германіі. У кагосьці гора – цэлае мора, а ў кагосьці лужына радасці. Што ж ім, здаровым і дужым, застаецца рабіць? Трэба працаваць далей.
Ішоў да машыны, спінай адчуваў: хлопцы глядзяць яму ўслед, нібыта назаўсёды развітваюцца. Маюць рацыю: нават калі аперацыя пройдзе ўдала, то на будоўлю яму ўжо дарога закрытая. У іхняй фірме слабакі і няздары адсейваліся самі сабой. Заставаліся тыя, хто ўмеў і хацеў рабіць ды зарабіць.
І ён зарабляў няблага. Неяк аднакласнік, выкладчык універсітэта, завітаў да Міхася на аб’ект і быў здзіўлены, на якіх аўто прыехалі будаўнікі.
– Гэта што, многія «рабацягі» свае машыны ў аўтасалонах куплялі? Новыя? Ого-го! Мне на любую з іх за ўсё жыццё, напэўна, не ўдасца назбіраць.
Ён тады не без фанабэрыі заявіў:
– «Рабацягі»? Не, брат, тут усе з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй, з дыпломамі ці палітэха, ці тэхналагічнага, любы чарцёж сходу «чытаюць». Але прывыклі ставіць мэту і ісці да яе найкарацейшым шляхам. Няхай самым цяжкім, затое кароткім. У мяне ж, не забыўся, таксама за плячыма інстытут, няхай і завочна. Мог, да прыкладу, у трэсце за пісьмовым сталом сядзець, дыпломам сваім любавацца і касцюмныя штаны праціраць. Неаднойчы прапаноўвалі «цёплую» пасаду ў вытворча-тэхнічным аддзеле. Ды што пасаду! Калі дыплом абараніў на выдатна, акадэмік Аніковіч, тады ён быў прафесарам, угаворваў за дысертацыю садзіцца. Ты ж, казаў, сваімі рукамі мацаў усе гэтыя цагліны і канструкцыі, табе не трэба па шпаргалкі СКАЧАТЬ