Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 3

СКАЧАТЬ кажучы, так сабе, але паглядзім. Дзякуй усім за прагляд.

      У аб’ектыве з’яўляецца асветлены агнямі вялікі будынак аэрапорта «Дамадзедава». На вуліцы ноч, але дзякуючы падсветцы ўсё добра бачна. Чуваць голас Макара за кадрам:

      – Мы на месцы. На гадзінніку поўнач, нас толькі што высадзілі з маршруткі «Мінск – Масква», мы выгрузілі свае рэчы і зараз пойдзем на пашпартны кантроль. Вылятаем у тры гадзіны ночы. Відэа кароткае, таму калі ўсё пройдзем, абавязкова раскажам, як яно было.

      – Так, давай, пайшлі ўжо, – даносіцца нервовы голас Кіры, і здымкі абрываюцца.

      Камера выхоплівае сувенірны кіёск. Праз шкло вітрыны бачныя матрошкі, а таксама значкі, плакаты, майкі і календары з выявай Уладзіміра Пуціна. Над кіёскам надпіс: «Patriot box».

      – Мы ў Расіі, чаму б і не… – у голасе Макара гучыць сарказм. – Памятаю, калі мы колькі гадоў таму былі ў Піцеры, там якраз панавала ўся гэтая патрыятычная эйфарыя наконт анексіі Крыма. Дык вось, кожны пераход у метро быў проста засыпаны такімі цацкамі, і асабіста ў мяне гэта выклікала толькі агіду. Як бачна, нічога не змянілася, а маразм мацнее…

      – Ты давай тут цішэй, а то яшчэ зараз павяжуць, і паедзем мы не на пляж да акіяна, а на нары ў «Бутырку», – кажа за камерай Кіра.

      – Адно радуе: хутка для нас усё гэта скончыцца. І мы акажамся ў цывілізаваным грамадстве, дзе нам больш не давядзецца сутыкацца з цемрашальствам.

      Аб’ектыў камеры трасецца, і перад выключэннем яго паварочваюць да бетоннай падлогі аэрапорта.

      – Гэта зноў мы, – кажа Макар. Побач Кіра. Яны сядзяць на лаўцы. Аб’ектыў буйным планам захоплівае іх твары, стомленыя і заспаныя. За імі віднеецца зала чакання і частка электроннага табло, дзе высвечваюцца прылёты. Металічны голас аўтаінфарматара абвяшчае чарговае адпраўленне самалёта. Адусюль даносяцца галасы пасажыраў, чуваць плач дзіцяці.

      – Толькі што мы прайшлі пашпартны кантроль, і гэта было сапраўднай пакутай, – працягвае Макар.

      – Каля гадзіны нам давялося стаяць у доўгай чарзе. Людзей столькі, што здаецца, быццам уся Масква вырашыла адправіцца ў Амерыку. Выязджаюць цэлыя сем’і, а таксама замежныя турысты: згуртаванні кітайцаў і арабаў з індусамі, – дапаўняе яго Кіра.

      – Мы вельмі стаміліся і засынаем на хаду, таму, каб чымсьці заняцца і не праспаць свой рэйс, запісваем гэтае відэа… Насамрэч я толькі і думаю, як бы заплюшчыць вочы і трохі паспаць. Мы на нервах, нават есці не хочацца…

      – Ну, мы перакусілі, аднак сіл ісці паглядзець «д’юці фры» ўжо не засталося.

      – Ды і сэнсу няма, раней мы наведваліся туды, каб штосьці прывезці дамоў, а цяпер, я спадзяюся, у нас усяго будзе з лішкам…

      Камера абводзіць залу чакання. Людзі сядзяць на доўгіх лаўках з зялёнымі сядушкамі. Усюды яркае асвятленне і суцэльныя буцікі. Аб’ектыў спыняецца на табло вылетаў. Зум набліжае надпіс «Масква – Франкфурт-на-Майне» з часам адпраўлення 3:15. Потым надпіс аддаляецца, і ў фокусе зноў Макар і Кіра.

      – Што можна сказаць наконт пашпартнага кантролю, – стомлена СКАЧАТЬ