Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 4

СКАЧАТЬ апынуцца ў самалёце. Зараз будзе праверка квіткоў, і мы ўрэшце трапім на борт. Усё – дарогі назад няма, мама, тата, бывайце…

      – Ну, бывайце не назаўсёды, – абнадзейліва гучыць за камерай голас Макара. – Мы абавязкова яшчэ ўбачымся.

      Камера здымае прастору за шклянымі сценамі тэлетрапа. Аэрапорт «Дамадзедава» паўстае ва ўсёй красе свайго асвятлення.

      Фокус зноў на тварах Макара і Кіры. Яны ўжо размясціліся на сваіх месцах. За імі бачныя высокія спінкі сядзенняў.

      – Усё, мы пагрузіліся, – кажа Макар. – Закінулі на паліцу рэчы і цяпер можам перавесці дух. У іншых пасажыраў шмат торбаў, таму некаторыя яшчэ не ўладкаваліся. Мы аказаліся ў дзясятцы першых, што трапілі на борт. Цяпер чакаем узлёту. Напэўна, атрымаецца трохі паспаць.

      – Я проста з ног валюся. Гэта быў даволі напружаны і нервовы праход кантролю, і невядома, што нас чакае ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне. Аднак мы разлічваем на еўрапейскую практычнасць і хуткасць усіх працэдур.

      – Усім дабранач.

      Макар выключае камеру.

      Аб’ектыў накіраваны на ілюмінатар самалёта. За яго тоўстым шклом – густыя белыя аблокі. Даўно развіднела. На борце цішыня. Камера павольна пераходзіць на галоўных герояў. Кіра паклала галаву на плячо Макара і соладка спіць. Макар глядзіць у аб’ектыў і ўсміхаецца. Потым заплюшчвае вочы. На секунду расплюшчвае і стомлена падміргвае. Запіс абрываецца.

      Узнікае дрыготкі кадр – апушчаны столік. На ім акуратна раскладзены белы пластыкавы кантэйнер. У кантэйнеры два дранікі, падліўка і перапечка, побач – кубачак з сокам і пластыкавыя ножык і відэлец.

      Макар за кадрам прамаўляе:

      – Вось такое ў нас сняданне. Гэта штосьці накшталт нашых беларускіх дранікаў…

      – Толькі нашы значна смачнейшыя, – кажа Кіра, і камера адразу пераходзіць на яе.

      Кіра акуратна адразае кавалачак драніка і адпраўляе ў рот.

      – Нейкія без смаку, – перажоўваючы, канстатуе яна. – Я б дадала трохі солі і, па-магчымасці, зеляніны.

      – Ну, і яшчэ смятаны, – кажа Макар.

      – Так, якія дранікі без смятаны?!

      – Бульбашы тут зараз бунт падымуць, – пасмейваючыся, кажа Макар.

      – Не, ну насамрэч я разлічвала, што «Аэрафлот» добра корміць.

      – І на тым дзякуй. Палёт праходзіць паспяхова, праз гадзіну сядаем у Германіі. Тут вось, дарэчы, ёсць карта нашага маршруту.

      Макар пераводзіць камеру на спінку сядзення перад сабой. Над столікам прыладжаны манітор, на якім высвечваецца электронная карта Еўропы. Штрыхпункцірам акрэслены маршрут палёту з Масквы, і маленькі самалёт, міргаючы, завісае якраз непадалёк ад горада Франкфурт-на-Майне. Уверсе манітора паказваецца надвор’е: +21 °С.

      – Усім дзякуй за ўвагу, наступныя здымкі будзем весці ўжо з нямецкага аэрапорта. Калі атрымаецца, зафіксуем усе падрабязнасці. Дарэчы, з дапамогай вайфаю я ўжо СКАЧАТЬ