Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 29

СКАЧАТЬ Сапраўды, у ім ужо ніяк нельга было пазнаць таго былога "добрага хлопца".

      Расчараванне

      Мне здаецца, што выказванні гэтага дзіўнага пана зусім збілі мяне з тропу, і я баюся, што яшчэ і цяпер не здолею паўтарыць іх такім чынам, каб яны гэтаксама закранулі іншых, як у той вечар мяне. Магчыма, іх уздзеянне грунтавалася толькі на непрыемнай адкрытасці, з якой зусім незнаёмы мне чалавек выяўляў іх перада мною.

      З восеньскага надвячорка, у які той незнаёмец звярнуў на сябе маю ўвагу на плошчы Святога Марка[28], прайшло ўжо каля двух месяцаў. На вялікай плошчы не было істотнага руху людзей, але перад стракатым дзіўным збудаваннем, пышныя і казачныя абрысы ды залатыя ўпрыгожанні якога ў чароўнай выразнасці вылучаліся на пяшчотным светла-блакітным небе, пад лагодным марскім ветрам трапяталі сцягі; якраз перад галоўным парталам вакол маладой дзяўчыны, якая рассыпа́ла зярняты кукурузы, ужо сабраўся досыць вялікі гурт галубоў, і іх налятала з усіх бакоў усё больш і больш… Відовішча непараўнальна светлай і святочнай прыгажосці.

      Тут я сустрэў яго, і цяпер, калі пішу, ён надзвычайна выразна стаіць у мяне перад вачамі. Ён быў ніжэйшы ад сярэдняга росту, ішоў хутка, прыгорбіўшыся і трымаючы сваю гачку абедзвюма рукамі за спінаю. На ім быў чорны жорсткі капялюш, светлы летні плашч і штаны ў цёмную палоску. Невядома чаму я палічыў яго за англічаніна. Яму магло быць трыццаць гадоў, а магчыма, і пяцьдзясят. Яго твар з таўставатым носам і шэрымі вачыма, якія пазіралі зморана, быў гладка выгалены, а на яго вуснах увесь час гуляла незразумелая і дурнаватая ўсмешка. Толькі час ад часу ён дапытліва азіраўся, уздымаючы бровы, потым зноў утаропліваўся ў зямлю перад сабою, прамаўляў самому сабе колькі слоў, матляў галавою і ўсміхаўся. Так ён упарта ўверх-уніз перасякаў плошчу.

      З гэтага часу я назіраў за ім штодня, бо ён, здавалася, не меў іншага занятку, як у добрае, так і ў дрэннае надвор’е, з раніцы і папаўдні трыццаць-пяцьдзясят разоў паласаваць крокам плошчу, заўсёды адзін і заўсёды з аднолькавым дзіўным выразам твару.

      У той вечар, пра які вядзецца гаворка, адбываўся канцэрт вайсковага аркестра. Я сядзеў за адным са столікаў, якія кавярня "Фларыян" вольна расстаўляе на плошчы, і калі пасля заканчэння канцэрта натоўп, што да гэтага ў густых плынях хвалямі калыхаўся сюды-туды, пачаў рассыпацца, незнаёмец з заўсёднай невытлумачальнай усмешкай заняў месца за суседнім вольным сталом.

      Час праходзіў, вакол рабілася ўсё цішэй, сталы ўжо паўсюдна апусцелі. Цяпер толькі зрэдку міма праходзіў чалавек; велічны спакой усталяваўся над плошчай, неба ўжо было ўсыпана зоркамі, і над маляўніча тэатральным фасадам сабора Святога Марка з’явіўся паўмесяц.

      Я пачаў чытаць газету, адвярнуўшыся ад суседа, і ўжо меркаваў пакінуць яго аднаго, як раптам быў вымушаны павярнуцца напалову ў ягоны бок; дагэтуль я не чуў ад яго ніводнага гуку або руху, а цяпер ён раптам загаварыў.

      "Вы, шаноўны, першы раз у Венецыі?" – спытаў ён на дрэннай французскай мове, і калі я паспрабаваў адказаць яму па-ангельску, СКАЧАТЬ



<p>28</p>

Плошча Святога Марка – гістарычны цэнтр Венецыі: сабор Святога Марка, Палац дожаў і Каралеўскі палац.