Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 27

СКАЧАТЬ конт?" – пры гэтым ён, у пошуках дапамогі, пазіраў наверх у кірунку Ірмы, якая адвярнулася і не адклікалася ніводным гукам.

      Калі няшчасны стары зразумеў, што ад яе не варта чакаць ніякай падтрымкі, а, акрамя таго, з-пад яго ўвагі не выслізнула пагрозлівая нецярплівасць, з якой яго праціўнік паўтарыў свой жэст у бок дзвярэй, ён прызнаў сваю паразу.

      "Я пайду, – сказаў ён з высакароднай пакораю, – я зараз жа пайду. Але мы яшчэ пагаворым, Вы – хлапчук! Вы!"

      "Вядома, мы пагаворым! – закрычаў наш герой. – Абавязкова! Ці Вы думаеце… шаноўны, што Вы так дарма зрушылі мне на галаву Вашую лаянку! А пакуль што – прэч!"

      Калоцячыся і стогнучы, стары з цяжкасцю ўстаў з крэсла. Шырокія калашыны штаноў матляліся вакол яго худых ног. Ён трымаўся за паясніцу і ледзьве не ссунуўся зноў на крэсла. Гэта выклікала ў ім сентыментальны настрой.

      "Я – няшчасны стары чалавек, – замармытаў ён. – Я – няшчасны стары чалавек! Гэтая подлая грубасць!.. Ох… Ах…" І зноў у ім прачнулася шляхетная злосць: "Але мы яшчэ пагаворым! Мы яшчэ сустрэнемся! Абавязкова!"

      "Няўжо ж не!" – запэўніў яго павесялелы мучыцель, зазіраючы ў калідор, дзе ў той час стары пан дрыготкімі рукамі надзяваў цыліндр, накідваў на сябе грубы плашч і потым няўпэўненымі крокамі ступіў на сходы. "Вядома ж, мы пагаворым", – паўтарыў добры хлопец зусім лагодна, бо варты жалю выгляд старога пана паступова выклікаў у яго спачуванне. "Я ў любы час буду ў Вашым распараджэнні, – працягваў ён ветліва, – але пасля Вашых паводзін у дачыненні да мяне Вы не павінны здзіўляцца, што я дзейнічаў менавіта так". Ён карэктна пакланіўся і пакінуў на волю лёсу старога, які, як ён чуў, на двары вісклівым голасам замаўляў карэту.

      Толькі цяпер ён зноў спахапіўся: а хто ж гэта мог быць, гэты стары вар’ят? Урэшце, можа, сапраўды нейкі яе сваяк?! Дзядзька або дзед ці яшчэ хтосьці гэткага кшталту? О Божа, тады ён, магчыма, усё ж занадта пагарачыўся ў дачыненні да яго? Стары, магчыма, увогуле па сваёй натуры быў такім, менавіта такім!.. Але ж яна павінна была б нешта заўважыць, калі гэта было так! Яна, як здалося, увогуле не выявіла ніякай зацікаўленасці да гэтай справы. Толькі цяпер яму гэта падалося дзіўным. Раней усю яго ўвагу паглынулі бессаромныя паводзіны старога пана… Дык хто ж гэта быў? На душы ў яго сапраўды зрабілася зусім няўтульна, і ён нейкі час памарудзіў, перш чым увайсці зноў да яе, з думкай, што ён, магчыма, паводзіў сябе непрыстойна.

      Калі ён зачыніў за сабою дзверы пакоя, Ірма сядзела, адвярнуўшыся, з краю канапы, трымала ў зубах махор батыставай хустачкі і нерухома талопілася ў прастору перад сабою, не паварочваючыся да яго.

      Ён хвілінку пастаяў зусім нерухома, потым сплёў рукі ў сябе на жываце і амаль з плачам ад бездапаможнасці ўсклікнуў:

      "Ты ж толькі скажы мне, хто гэта быў, Божа літасцівы!"

      Ніякага руху. Ніводнага слова.

      Яму рабілася то холадна, то горача.

      Незразумелы жах уздымаўся ў яго ў сярэдзіне. Але потым ён настойліва пачаў унушаць сабе, што гэта ўсё проста смешна, сеў каля яе і па-бацькоўску СКАЧАТЬ