Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 32

СКАЧАТЬ казкі, якіх больш ніхто не ведаў; або проста клала рукі мне на галаву ў сябе на каленях і сядзела моўчкі і нерухома. Мне здаецца, што гэта былі самыя шчаслівыя і самыя спакойныя гадзіны майго жыцця… Яе валасы не сівелі, і мне здавалася, што яна не старэе; толькі яе постаць рабілася ўсё больш пяшчотна зграбнай, а яе твар усё худнеў, рабіўся больш спакойным і летуценным…

      А мой бацька быў высокім і мажным мужчынам у элегантным чорным суконным сурдуце і белай камізэльцы, паўзверх якой звісаў залаты бінокль. Паміж яго кароткімі сівымі бакенбардамі выступаў круглы і моцны падбародак, які, як і верхняя губа, быў чыста паголены, а паміж бровамі ляжалі дзве глыбокія вертыкальныя складкі. Гэта быў магутны мужчына з вялікім уплывам на грамадскія справы; я бачыў, як яго пакідалі людзі, усхваляваныя і з полымнымі вачыма, але бачыў і іншых, якія былі зломленыя і ў поўным адчаі. Бо часам здаралася, што я, а магчыма, і мая маці, дый мае абедзве старэйшыя сястры прысутнічалі пры такіх сцэнах; магчыма, таму, што мой бацька хацеў унушыць мне славалюбнае імкненне дамагчыся ў жыцці таго ж самага, што і ён; а магчыма, і таму, як я падазраю, што яму патрэбная была публіка. У яго была звычка, адкінуўшыся ў крэсле і трымаючы адну руку за абшлагам сурдута, глядзець услед ашчасліўленаму ці знішчанаму чалавеку, што выклікала ў мяне, яшчэ дзіцяці, гэтае падазрэнне.

      Я сядзеў у кутку і назіраў за сваімі бацькам і маці, быццам выбіраючы паміж імі, і мяне турбавала думка, як лепш жыць – у летуценнях ці ўладна займаючыся справай. І мой позірк урэшце запыняўся на спакойным твары маёй маці.

      II

      Не тое, каб я быў у сваёй вонкавай сутнасці такім самым, як яна, бо мае заняткі ў бальшыні былі абсалютна не ціхімі і не бясшумнымі. Я згадваю адзін з іх, якому я аддаваў перавагу перад забавамі з маімі аднагодкамі ды іх азартнымі гульнямі і які і цяпер мяне, каму ўжо тым часам споўнілася трыццаць гадоў, напаўняе весялосцю і задавальненнем.

      Справа датычыла вялікага і добра абсталяванага лялечнага тэатра, з якім я зачыняўся зусім адзін у сваім пакоі, каб ставіць самыя неверагодныя музычныя драмы. Мой пакой, які месціўся на трэцім паверсе і ў якім віселі два змрочныя партрэты продкаў з валенштэйнаўскімі[32] бародамі, зацямняўся, а адна лямпа ставілася каля тэатра; штучнае асвятленне ўяўлялася неабходным дзеля ўзмацнення настрою. Я займаў месца непасрэдна перад сцэнаю, бо я быў капельмайстрам, а мая левая рука ляжала на вялікім круглым кардонным карабку, які быў адзіным бачным аркестравым інструментам.

      І вось з’яўляліся дзейныя акцёры, якіх я сам маляваў чарнілам і пяром, выразаў і забяспечваў драўлянымі дошчачкамі, каб яны маглі стаяць. Гэта былі паны ў плашчах ды цыліндрах і дамы неверагоднай прыгажосці.

      "Добры вечар, – казаў я, – шаноўныя панове! Усё ў парадку? Я ўжо загадзя на месцы, бо трэба было даць яшчэ сякія-такія распараджэнні. Але, мусіць, ужо час накіравацца ў гардэроб".

      Усе накіроўваліся ў гардэробы, якія месціліся за сцэнай, і адтуль вярталіся неўзабаве СКАЧАТЬ



<p>32</p>

З валенштэйнаўскімі бародамі… – падобнымі да той, якую насіў Альбрэхт Валенштэйн (1583–1634), германскі палкаводзец часоў Трыццацігадовай вайны.