Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 30

СКАЧАТЬ хмельна-цудоўнае шчасце ды невыказна-незвычайныя, якія і ўявіць сабе немагчыма, пакуты.

      Я з сумнай выразнасцю прыпамінаю, шаноўны пане, першае расчараванне ў маім жыцці, і я прашу Вас заўважыць, што яно не было вынікам маёй няздзейсненай прыгожай надзеі, а ўзнікла з выпадку няшчаснага здарэння. Я быў яшчэ падлеткам, калі ў бацькоўскім доме ноччу здарыўся пажар. Агонь непрыкметна і вераломна распаўсюдзіўся; загарэўся ўвесь паверх, аж да дзвярэй майго пакойчыка, лесвіца таксама была недалёка ад таго, каб вось-вось успыхнуць. Я першы заўважыў гэта, і памятаю, што кінуўся наўцёкі цераз дом, увесь час выкрыкваючы: "Гарыць! Гарыць!" Я згадваю гэта слова з вялікай дакладнасцю, і я прыпамінаю таксама, якое пачуццё ляжала ў яго аснове, хоць у той час я, пэўна, гэтага не ўсведамляў. Вось ён, адчуў я, пажар; вось я бачу яго ў жыцці! Горшага нічога няма? Гэта ўсё?..

      Далібог, гэта не было дробяззю. Увесь дом згарэў, мы з вялікай цяжкасцю выратаваліся з надзвычайнай небяспекі, я сам атрымаў значныя цялесныя пашкоджанні. Было б таксама няправільным сказаць, што мая фантазія апярэджвала падзеі, малявала пажар бацькоўскага дома больш жахліва. Але неакрэсленае прадчуванне, бясформеннае ўяўленне чагосьці яшчэ больш жудаснага жыло ўва мне, і ў параўнанні з ім рэчаіснасць падалася мне бляклай. Пажар быў маёю першай вялікай жыццёвай падзеяй: жудасная надзея сталася пры гэтым расчараваннем.

      Не бойцеся, што я буду і далей падрабязна паведамляць вам пра свае расчараванні. Я задаволюся тым, што скажу, што я са злашчаснай рупнасцю сілкаваў свае цудоўныя спадзяванні ад жыцця тысячамі кніг – творамі пісьменнікаў. Ах, я навучыўся ненавідзець іх, гэтых творцаў, якія пішуць свае высокія словы дзе толькі могуць і з радасцю намалявалі б іх на нябеснай столі кедрам, акунуўшы яго ў Везувій[29]; а я ў той самы час не магу не ўспрымаць кожнае высокае слова як хлусню ці як здзек!

      Натхнёныя паэты напявалі мне, што мова бедная, ах! яна бедная… О, не, шаноўны! Мова, здаецца мне, багатая, бязмерна багатая ў параўнанні з беднасцю і абмежаванасцю жыцця. У болю ёсць свае межы: фізічны боль абмежаваны беспрытомнасцю, душэўны – атупеннем. Наконт шчасця – тое самае! Але патрэба людзей у зносінах вынайшла гукі, якія, аднак, перахітрылі гэтыя межы.

      Ці прычына ўва мне? Няўжо толькі ў мяне ўздзеянне пэўных слоў такім чынам пранізвае спінны мозг, што выклікае прадчуванні падзей, якія ўвогуле ніколі не здараюцца?

      Я выйшаў у знакамітае жыццё, поўны гэтага палкага жадання адной-адзінай жыццёвай падзеі, якая б адпавядала маім высокім прадчуванням. Літасцівы Божа, гэтага са мной не адбылося! Я паўсюдна блукаў, каб наведаць самыя хвалёныя месцы на зямлі, каб наблізіцца да мастацкіх твораў, вакол якіх, выказваючы самыя высокія словы, танчыць чалавецтва; я спыняўся, стаяў перад імі і казаў сабе: прыгожа. А што – прыгажэйшага нічога няма? Гэта ўсё?

      Я не разбіраюся ў фактычнасцях; гэтым, магчыма, тлумачыцца ўсё. Дзесьці ў свеце я аднойчы стаяў у гарах над глыбокім, вузкім прадоннем. Скалістыя СКАЧАТЬ



<p>29</p>

"І з радасцю намалявалі б іх на нябеснай столі кедрам, акунуўшы яго ў Везувій…" – паводле верша Генрыха Гайнэ "Прызнанне".