Название: Смерць у Венецыі
Автор: Томас Ман
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7165-87-2
isbn:
Але яна схіліла галаву яшчэ ніжэй на грудзі, так што лёгкі водар яе валасоў патыхнуў у яго бок, і пакуль яе грудзі змагаліся з цяжкімі, напоўненымі страхам, бязгучнымі пакутамі, а яе пяшчотныя пальцы ўздрыгвалі ў ягоных, ён убачыў, як з яе доўгіх шаўкавістых веек цяжка і павольна капнулі дзве слязіны.
Тады ён спалохана прыціснуў яе рукі да сваіх грудзей і жалобна, гучна, голасам, быццам яго прыдушылі, выгукнуў свой душэўны боль:
"Я гэтага не вытрываю… не магу бачыць, што ты плачаш!"
І яна ўзняла свой бледны тварык да яго, так што яны змаглі сустрэцца позіркамі, зазірнуўшы адно аднаму глыбока, аж да самай душы, і гэтымі позіркамі прызнацца, што кахалі. А потым радасна-збавіцельны, адчайна-нявінны ўскрык жарсці прарваўся праз апошні страх, і ў той час, калі іх маладыя целы спляліся ў сутаргавай напрузе, не падпарадкаванай уласнай волі, дрыготкія вусны прыціснуліся і з’ядналіся ў першым доўгім пацалунку, ад якога рушыўся ўвесь свет, праз адчыненае вакно ўварвалася плынь бэзавага водару, якая зрабілася задушлівай і нараджала ўсё больш нястрымную пажадлівасць.
І ён падняў яе лёгкае, амаль бясплоцевае цела з крэсла, і яны мармыталі адно аднаму ў растуленыя вусны, як яны кахаюць адно аднаго.
І тады раптам яго ахапіў незразумелы жах, калі яна, якая ў яго закаханай няўпэўненасці была для яго багіняй, у прысутнасці якой ён заўсёды адчуваў сябе слабым, і нязграбным, і малым, пад яго пацалункамі пачала калыхацца.
Ноччу ён прачнуўся.
Месячнае святло мігцела ў яе валасах, а рука яе ляжала спакойна ў яго на грудзях.
Ён зірнуў уверх, дзе быў Бог, і пацалаваў яе сонныя вочы і быў яшчэ лепшым хлапцом, чым калі-небудзь у ранейшым жыцці.
Моцны навальнічны лівень за ноч прайшоў. Прырода вызвалілася ад сваёй соннай ліхаманкі. Увесь свет удыхнуў пасвяжэлы пах.
Пад халаднаватым ранішнім сонцам праз горад рухаліся ўланы, і народ стаяў перад дзвярыма, убіраючы ў сябе добрае паветра, і радаваўся.
І калі ён, накіроўваючыся да свайго жытла, шыбаваў праз памаладзелую вясну, з летуценна-нявіннай расслабленасцю ў целе, яму хацелася гукаць у светла-блакітнае неба толькі радасныя воклічы – о мая салодкая!.. салодкая!.. салодкая!!!
Потым, дома, за пісьмовым сталом, перад яе партрэтам, ён задумаўся і зладзіў сумленны іспыт свайму душэўнаму зместу: што ён, папраўдзе, зрабіў і ці не ёсць ён пры ўсім сваім шчасці нягоднікам. Гэта прынесла б яму надзвычайны боль.
Але ўсё было добра і прыгожа.
У яго на душы была такая звонкая радасць, як калісьці на канфірмацыі, і калі ён выглянуў у вясновы дзень, які спяваў і шчабятаў, ды зірнуў на пяшчотна ўсмешлівае неба, то ў яго зноў з’явілася пачуццё, як у тую ноч, быццам ён глядзіць у твар Богу з сур’ёзнай, маўклівай удзячнасцю, а яго рукі спляліся, і ён са шчырай пяшчотай прашаптаў вясне яе імя, быццам святую ранішнюю малітву…
Ролінг… Не, яму гэта не трэба ведаць. Ён цудоўны хлопец, але зноў палезе са сваімі выказваннямі наконт СКАЧАТЬ