Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 25

СКАЧАТЬ ў бяздонне, а сярод незлічоных ружовых воблачкаў і барочных амурчыкаў, якія гралі на скрыпачках, ён лунаў праз тыдні – лёгка, светла, душэўна! Калі б яму толькі можна было ў той час, калі гадзіны незаўважна знікалі, ляжаць каля яе ног і, закінуўшы галаву, піць водар яе дыхання… А ў іншым жыццё ўжо для яго не існавала, прайшло канчаткова. Цяпер заставалася толькі адно гэта… Тое, у дачыненні да чаго ў кніжках ўжывалася толькі вартае жалю слова "каханне"…

      Згаданае знаходжанне каля яе ног было, дарэчы, характэрным у стасунках дзвюх маладых асоб. У гэтым вельмі хутка выявілася ўся вонкавая перавага дваццацігадовае жанчыны перад равеснікам-мужчынам. Ён заўсёды быў тым, хто ў інстынктыўным імкненні падабацца ёй меўся быць як мага больш уважлівым у словах і рухах, каб сапраўды дагадзіць ёй. За выключэннем поўнай самаадданасці падчас саміх любоўных сцэн, ён пры іх публічных зносінах не заўсёды мог паводзіць сябе нязмушана: яму дрэнна давалася поўная раскаванасць. Ён, вядома, часткова з прычыны свайго самаадданага кахання, але ў большай ступені, мусіць, таму, што ў грамадстве стаяў ніжэй, быў слабейшы, дазваляў ёй, як дзіця, лаяць сябе, каб потым пакорліва і маркотна прасіць выбачыць, пакуль яму зноў не дазвалялася прыціснуцца галавою да яе каленяў, а яна не пачынала пяшчотна гладзіць яму валасы з мацярынскай, амаль спачувальнай пяшчотаю. А ён пазіраў, лежачы каля яе ног, на яе знізу ўверх, ён прыходзіў і адыходзіў толькі паводле яе жадання, ён быў паслухмяны адносна кожнага яе капрызу, а капрызы ў яе былі.

      "Малы, – казаў Ролінг, – я думаю, што ты трапіў пад абцас. Мне здаецца, што ты занадта свойскі для дзікага шлюбу!"

      "Ролінг, ты – асёл. Ты гэтага не разумееш. Табе гэта незнаёма. Я кахаю яе. Гэта – усё. Я кахаю яе не проста так… так, а кахаю яе якраз… я… ах… гэта ніяк немагчыма выказаць…"

      "Ты проста казачна цудоўны хлопец", – казаў Ролінг.

      "Ды кінь ты, лухта!"

      Лухта! Гэтыя неразумныя выразы пра "абцас" ды "занадта свойскі" зноў-такі мог выказваць толькі Ролінг. Ён сапраўды нічога не цяміў у гэтым? А што ён сапраўды ўяўляў сабою?! Стасункі ж былі такімі простымі і правільнымі. Ён жа ў любы момант мог узяць яе рукі ў свае і ўвесь час паўтараць ёй: "Ах, няўжо ты мяне кахаеш, няўжо хоць кропельку кахаеш… Як я ўдзячны табе за гэта!"

      Аднойчы цудоўным, лагодным вечарам, калі ён самотна блукаў па вуліцах, ён зноў прыдумаў верш, які вельмі крануў яго. Вось такое нешта:

      Калі ўжо дагарэў прамень

      І дзень памёр у цішыні,

      З’яднайся з ноччу, нібы цень,

      Ды ўслаў таго, хто ў вышыні.

      Адчуй душой, з якой журбой

      Наш лёс вартуе ён.

      Як быццам кажа: "Позірк мой

      І шчасце бачыць, і праклён".

      Аднойчы праміне вясна

      Ды прыйдзе зноў зіма…

      На свеце вечнага здаўна,

      Як ні шукай – няма.

      Пакуль жа смела тварык твой

      Прыцісні да маёй шчакі,

      Усё яшчэ жыве вясной —

      Дзень сонечны такі!

      Не плач, не плач! Няма бяды,

      Прыйдзі, усцеш мяне.

      Якія СКАЧАТЬ