Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 29

СКАЧАТЬ або ўрад – як заўгодна. Як мы будзем кіраваць такой структурай, ды яшчэ і ва ўмовах сакрэтнасці?

      – Вы ж самі ўсё распісалі ў сваім праекце. Мы не хочам ламаць вашу схему. Для пачатку будзе нейкі каардынацыйны орган, які наладзіць жыццё выспы Роса і збярэ першапачатковую каманду. Сюды будзе ўваходзіць зусім няшмат людзей: вы і яшчэ тры-чатыры чалавекі, якія ўжо цяпер працуюць на востраве. Акрамя таго, сувязь з вамі будзе падтрымліваць мой гаспадар, апасродкавана ён будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Вашай першараднай задачай з’яўляецца пошук людзей, якія будуць працаваць над асноўнымі праектамі. Хтосьці з іх ужо супрацоўнічае з намі, у тым ліку некалькі выбітных спецыялістаў у галіне медыцыны, навукоўцы, занятыя ў распрацоўцы мадэлі энергазабеспячэння комплексу і сістэмы ачысткі вады. Астатніх трэба знайсці і ўгаварыць працаваць з намі менавіта вам. Калі асноўная каманда будзе сабраная, мы створым кіруючы орган – па вялікім рахунку, тую ж Генеральную Асамблею, дзе кожны будзе мець права голасу. Там будзе свой сакратарыят, у які вы ўвойдзеце па праве заснавальніка праекта, хутчэй за ўсё, там будуць таксама ўдзельнічаць і іншыя людзі, якія пачыналі ўсё з нуля, уключаючы, зразумела, і майго гаспадара. Прашу заўважыць, што ў яго будзе такое ж права голасу, як у астатніх, права ўносіць прапановы на абмеркаванне і права здымаць іх. На гэтым яго паўнамоцтвы заканчваюцца.

      – Вы хітруеце. Яго права голасу абмяжоўваецца выключна жаданнем фінансаваць нас. Калі ён пажадае перастаць даваць нам грошы, усе галасы не пераважаць яго голас.

      – Вам давядзецца мне паверыць, Якуб, што гэтага не здарыцца ніколі. Такое магчыма толькі ў адным выпадку: калі праект адыдзе ад першапачатковых мэт і стане пагрозай, а не выратаваннем для чалавецтва.

      – У мяне ёсць яшчэ адно пытанне, Тамім. Пра якія сумы ідзе гаворка?

      – Мы ўклалі ў будаўніцтва комплекса дзевятнаццаць мільярдаў. Яшчэ сорак мільярдаў мы хочам інвеставаць у ваш праект на працягу бліжэйшых пяці гадоў.

      – Божа, але ж на зямлі няма ніводнага чалавека, хто валодаў бы свабоднымі пяццюдзесяццю дзевяццю мільярдамі, не укладзенымі ў актывы, якія ён мог бы ўзяць і так проста інвеставаць у новы праект, які не пачаў даваў прыбытку!

      – Вы судзіце па спісе мільярдэраў «Форбс»? Расчарую вас: гэта казка для бедных. На самой справе спіс найбагацейшых людзей планеты выглядае інакш. Тое, чым аперуюць журналісты, – не больш чым паверхня айсберга, ацэнка актываў, пра якія ведаюць усе. Аднак у свеце ёсць досыць вялікая колькасць чалавек, багацце якіх фарміравалася дзесяцігоддзямі, а ў некаторых выпадках – і стагоддзямі. Актывы гэтых людзей і іх фінансавыя рэзервы далёка не заўсёды фігуруюць у зводках, таму аб іх праўдзівым памеры не вядома шырокаму колу асоб. Зрэшты, вы маеце рацыю, мой гаспадар сапраўды не настолькі багаты, каб ахвяраваць такія грошы. Агульны памер яго багацця, уключаючы ацэненыя актывы, перавышае лічбу, якую я агучыў вам, аднак яму давялося б спустошыць сябе і свае кампаніі, каб цалкам прафінансаваць праект. Гэта не патрэбна ні яму, ні вам, бо ў такім выпадку ў вас не стане фінансавага падсілкоўвання, якім ён забяспечвае вас і будзе забяспечваць яшчэ некалькі гадоў наперад. Разавая СКАЧАТЬ