Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 32

СКАЧАТЬ падрыхтаваных да жыцця ў шматнацыянальным, складаным і цудоўным свеце. Мы знойдзем здольнасці ў кожнага дзіцяці і давядзём іх да дасканаласці, пры гэтым не гвалтуючы дзіцячую псіхіку, як часцяком паступаюць фанатычныя бацькі і не зусім прафесійныя настаўнікі. Мы зацікаўленыя ў тым, каб наш праект працаваў гады і дзесяцігоддзі, дык чаму б не пачаць гадаваць змену нам ужо зараз?

      – А што калі сярод дзяцей будуць такія, у якіх няма ніякіх здольнасцей?

      – Гэта казкі, Якуб. Кожны маленькі чалавек унікальны, і ў кожнага пад нагамі свая тонкая нітка Арыядны, якая вядзе праз лабірынт да зорак. Трэба толькі дапамагчы намацаць яе. Гэта аснова паспяховай адукацыi – не ўдзяўбці веды ў маленькую галаву, а знайсці такі унікальны спосаб матывацыі, пры якім дзіця само захоча даведвацца больш і больш. Зрэшты, гэта асобная тэма для дыскусіі, і вам лепш абмяркоўваць гэтыя пытанні не са мной. Для гэтага яшчэ прыйдзе час. Я ж хачу вам агучыць яшчэ адно выключэнне з правіл знаходжання на Роса.

      – Слухаю.

      – Перш чым расказаць пра яго, я хачу, каб вы зразумелі адну рэч. Як вы выдатна ведаеце, адным з найбольш прыярытэтных напрамкаў нашых даследаванняў будзе з’яўляцца медыцына ва ўсіх яе формах. На Роса будуць пастаянна працаваць выбітныя лекары – хірургі, імунолагі, тэрапеўты і гэтак далей, якія, як я ўжо казаў, акрамя даследаванняў будуць займацца таксама і медыцынскім абслугоўваннем супрацоўнікаў праекта. Усе мы, занятыя самай важнай справай на планеце, павінны разумець не толькі выключнасць сваёй місіі, але і магчымыя рызыкі, звязаныя з ёй. Кожны, хто пагодзіцца працаваць з намі, павінны будзе падпісаць два пагадненні. Адно – гэта акт ахвяравання свайго цела і ўнутраных органаў пасля смерці для даследаванняў. Другое – згода ў найбольш складаных выпадках на выкарыстанне метадаў, якія яшчэ не атрымалі адабрэнне ў класічнай медыцыне па прычыне сваёй рэвалюцыйнасці. Мы будзем спрабаваць вылечыць тых, перад чыімі хваробамі звычайныя спосабы лячэння, ухваленыя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, бяссільныя. Мы станем апошняй надзеяй для такіх людзей, аднак яны павінны разумець, што нешта можа пайсці не так. Зрэшты, гэта будзе тычыцца толькі смяротных захворванняў. Людзі павінны разумець, што нашы спецыялісты не збіраюцца забіваць іх дзеля навукі, і адзіная мэта – даць ім шанец чаго б гэта ні каштавала, аднак не ўсемагутныя нават лепшыя медыкі зямлі. На такую ахвяру пойдзе кожны з нас, у тым ліку вы і я, кожны супрацоўнік праекта, незалежна ад таго, жыве ён на архіпелагу або працуе па-за яго межамі.

      Дык вось, другое выключэнне з правіл заключаецца ў знаходжанні на востраве Роса блізкіх сваякоў супрацоўнікаў, на якіх паставілі крыж медыкі ў іх дома, але якіх можам паспрабаваць выратаваць мы.

      – Я гатовы падпісаць гэтыя паперы. Але я не магу паручыцца за астатніх, вы ж разумееце.

      – Болей чым. Аднак, я не думаю, што ўзнікнуць сур’ёзныя праблемы. Мы будзем працаваць з разумнымі і рацыянальнымі людзьмі. Адзінай сур’ёзнай СКАЧАТЬ