Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Вы мяне заінтрыгавалі. Але мне цікава вось што: я не бачу на здымку пасадачнай паласы, а «Фалькон», наколькі я памятаю, пакуль не ўмее садзіцца на ваду. Дзе вы плануеце прызямляцца?
– Для гэтага нам і патрэбныя астатнія выспы архіпелага. Па зразумелых прычынах мы не можам трымаць усю інфраструктуру на востраве Роса: па-першае, ён вельмі малы для гэтага, а па-другое, так неабходна па меркаваннях бяспекі. Як бачыце, на здымку архіпелага, на поўнач ад галоўнай выспы размешчаны востраў, які называецца Кармэн, а на ўсход – востраў Провідэнс. Калі мы павялічым фотаздымак выспы Кармэн, то вы разглядзіце на ім узлётна-пасадачную паласу, здольную прыняць самалёты тыпу «Фалькон», неабходную інжынерную сетку, склады і іншыя будынкі. Там жа размешчана гавань, якая выкарыстоўваецца для прыёму і дастаўкі людзей і матэрыялаў на востраў Роса.
Другі востраў – Провідэнс – прызначаны для пражывання там супрацоўнікаў, якія былі задзейнічаныя на ўзвядзенні збудаванняў на асноўнай базе, а таксама абслуговага персаналу. Калі мы працавалі над будаўніцтвам «бункера суднага дня», ніхто з рабочых не падазраваў, для чаго будуецца гэты комплекс. Нехта думаў, што гэта камандны пункт, хтосьці – што гэта прытулак для сусветнай эліты. Па сутнасці, яны былі недалёкія ад ісціны: гэта сапраўды будзе камандны пункт, але не ракетных войск, а прагрэсу, і гэта сапраўды прытулак для эліты – але не для палітыкаў, а для навукоўцаў, паколькі менавіта яны і ёсць эліта, без якой чалавецтва вырачана на знікненне. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што і мы не былі да канца ўпэўненыя, як будзем выкарыстоўваць бункер, як я ўжо казаў, яснасць з’явілася толькі два месяцы таму.
Па вялікім рахунку, востраў Провідэнс – гэта цэлы горад. Там пастаянна будзе пражываць у тры разы большая колькасць чалавек, чым на востраве Роса. Там ёсць жыллё для іх, крамы, кафэ, зоны адпачынку і іншае. Мы даём людзям, якія працуюць на архіпелагу, райскія ўмовы жыцця і больш чым салідны заробак у абмен на няведанне і немагчымасць часта бываць на Вялікай зямлі. Аднак ім гэта і не трэба, большасць з іх – астраўляне па нараджэнні. Толькі невялікая частка насельнікаў СКАЧАТЬ