Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
Мы не збіраемся вам навязваць змены ў гэтым тэксце, мы хочам, каб кожнае слова засталося на сваім месцы. Аднойчы час гэтага дакумента прыйдзе, і пад ім падпішуцца найлепшыя розумы чалавецтва. Пакуль жа ён будзе захоўвацца як рэліквія.
Такім чынам, Якуб, мы прапануем вам стварыць найбуйнейшае навуковае аб’яднанне ў гісторыі, якое будзе займацца сапраўды важнымі распрацоўкамі, без якіх чалавецтва вырачана на дэградацыю і гібель. У гэтым вам будуць дапамагаць наш капітал і міжнародная дыпламатыя, якая будзе рэалізоўвацца найлепшымі спецыялістамі ў галіне геапалітыкі.
Вы пачнеце працу як таемнае таварыства, іншых варыянтаў у вас няма, і Эш ясна даў вам гэта зразумець. Аднойчы вы станеце настолькі уплывовымі, што адкрыта і голасна абвесіце аб сваім існаванні, і тады вам не патрэбна будзе дапамога ААН і нават любыя перашкоды, якія будуць вам чыніць найбуйнейшыя гульцы на планеце, не будуць перашкодай: вы самі станеце сілай, роўнай якой не было і, магчыма, не будзе. Вы будзеце сілай, скіраванай на дабро, і ганаровай місіяй кожнага будзе садзейнічанне вам, а не стварэнне перашкод.
Вы пачнеце працу не адзін: мы знайшлі вам годных памочнікаў, і вы неўзабаве пазнаёміцеся з імі. Акрамя таго, мы сфарміравалі папярэдні спіс людзей, якіх хацелася б прыцягнуць да працы над праектам. Улічваючы тое, што мы лепш арыентуемся ў тым, што адбываецца ў навуковым асяроддзі, думаю, наш спіс вам не зашкодзіць. Дасье кожнага прэтэндэнта максімальна поўнае, яно ўтрымлівае спіс распрацовак і праектаў, над якімі ён ці яна працуе ў гэты момант. Акрамя таго, мы дапоўнілі дасье псіхалагічным партрэтам, што вельмі важна для нас. Аднак права выбару застанецца за вамі – вы можаце рэдагаваць наш спіс, скарачаць яго і дапаўняць па вашым жаданні.
Па меры магчымасцей я таксама буду дапамагаць вам, па вялікім рахунку, я цалкам перайду ў ваша падпарадкаванне. Маёй асноўнай задачай стане тэхнічная арганізацыя вашай работы – лагістыка, інжынерная сетка, транспарт, сувязь са знешнім светам і, вядома, бяспека. Апошняе будзе надзвычай важна, і пазней я растлумачу чаму.
– Аднак я не зусім разумею, вы кажаце пра тое, што хочаце стварыць найбуйнейшую навуковую арганізацыю ў гісторыі, але гэта будзе проста немагчыма на той тэрыторыі, якую вы даяце. Непараўнальна больш зямлі спатрэбіцца пад будаўніцтва лабараторый, выпрабавальных палігонаў, майстэрняў. Як быць з гэтым?
Гор усміхнуўся.
– Якуб, мы і не разлічваем размясціць ўсю інфраструктуру на востраве Роса. Там будзе размяшчацца толькі каардынацыйны цэнтр, сховішча інфармацыі, серверы і некалькі галіновых лабараторый, якія мы не можам па тых ці іншых прычынах вынесці за межы архіпелага. Мы плануем арандаваць асноўную масу даследчых пляцовак па-за межамі цэнтра – па ўсім свеце, так даўно паступаюць шматлікія буйныя навуковыя арганізацыі. Пасля, калі СКАЧАТЬ