Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Дзякую.
Я ўзяў прапанаваны тэлефон і выйшаў у паказаным кірунку. Прайшоўшы праз двое дзвярэй, я трапіў у невялікае памяшканне, якое было практычна цалкам занята шырокім двуспальным ложкам. Тут не было ілюмінатараў, альбо яны былі па-майстэрску задрапіраваныя, пры гэтым працавала мяккае асвятленне, якое стварала эфект дзённага святла. Візуальна спальня здавалася вузейшай, чым увесь астатні салон, але я спісаў гэта на падман зроку.
Перад ложкам, адразу за дзвярыма, размяшчалася яшчэ адно крэсла, падобнае да тых, што стаялі ў насавой частцы самалёта. Я прысеў на яго і набраў нумар.
Не буду пераказваць змест размовы з дачкой, які складаўся, па большай частцы, з крыўд і слёз. Скажу толькі, што ў перамоўную частку самалёта я вяртаўся засмучаны і ў супярэчлівых пачуццях.
Гор сустрэў мяне нязменнай усмешкай.
– Бачу, прайшло не вельмі ўдала.
– На вашым месцы я не іранізаваў бы, Тамім. Мне яшчэ не позна адмовіцца ад палёту пакуль мы не адарваліся ад зямлі.
– Прабачце, Якуб. Я зусім не хацеў жартаваць з вас, верагодна, вы няправільна зразумелі мяне. Я магу даваць каманду на ўзлёт? Дазвол атрыманы хвіліну таму.
– Добра.
Гор падняў трубку стацыянарнага тэлефона і нешта сказаў у яго па-арабску.
Практычна ў тую ж секунду «Фалькон» мякка крануўся і пачаў рух па рулёжцы.
– Прашу вас, прышпіліце рамень, Якуб. Тут няма табло, на якім загараецца лямпачка, аднак правілы ў нас тыя самыя, што і ў звычайным самалёце.
Я азірнуўся і не знайшоў ніякіх рамянёў. Заўважыўшы маё здзіўленне, Гор устаў з канапы, абышоў стол і наблізіўся да мяне.
– Вось тут і тут у спінцы невялікія ўбудаваныя панэлі, бачыце? Націсніце злёгку на іх.
Я паслухаўся яго парады. Пасля дотыку панэлі ад’ехалі, агаліўшы з аднаго боку рэмень, я з другога – мацаванне для яго. Я прышпіліўся.
– Калі хочаце, можам на час узлёту адкласці размову.
– А вы, я гляджу, не так баіцеся лятаць, як дэманстравалі мне, праўда, Тамім? У мяне зараз стрэс мацнейшы за той, які я адчуваю пры звычайным палёце, таму ўзлёт не перашкодзіць нам. Такім чынам, вы зманілі мне адносна таго, хто вы такі, чым займаецеся і чаго баіцеся. Я хачу пачуць, дзе яшчэ вы сказалі няпраўду. Выкладвайце па парадку, а затым мы пяройдзем да сутнасці. Аднак, перш за ўсё, я хачу ведаць, колькі часу ў нас зойме гэтая займальная азнаямляльная паездка і як хутка я змагу вярнуцца назад.
– Гэта залежыць толькі ад вас, Якуб. Вы зможаце вярнуцца ўжо праз некалькі дзён, калі пажадаеце. Гэты самы самалёт даставіць вас у аэрапорт Мінска. Але я думаю, што вы захочаце застацца на больш працяглы час. Прынамсі, я спадзяюся на гэта.
Цяпер што датычыць маёй хлусні. Мне не вельмі падабаецца гэтае слова, хутчэй я недагаворваў некаторыя рэчы, альбо, як ужо казаў, замяніў некаторыя СКАЧАТЬ