Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Так… Вельмі хутка прэсная вада стане значна больш каштоўным рэсурсам для чалавецтва, чым нафта.
– Да пытання пра нафту… Вы ж хацелі адысці ад таго, што называеце «вуглевадароднай іголкай». Дык вось, мы стварылі ўнікальную сістэму электразабеспячэння нашага комплексу, якой няма нідзе ў свеце. Зараз яна праходзіць выпрабаванні і адносна хутка можа быць запушчана на поўную магутнасць. І тады, калі нашы разлікі верныя, мы будзем забяспечваць энергіяй адной невялікай электрастанцыі ўвесь архіпелаг, не выкарыстоўваючы пры гэтым ані грама выкапнёвых энерганосьбітаў.
– Як?
– Энергія будучыні, Якуб. Абсалютна бяспечная для навакольнага асяроддзя, практычна невычэрпная і непрыстойна танная. Мара «зялёных» і кашмар краін-экспарцёраў газу і нафты. Мінус гэтай энергіі толькі ў тым, што пакуль ніхто не навучыўся кантраляваць яе на сто адсоткаў. Мы навучыліся. Праз дзесяць гадоў свет будзе зусім іншы, і гэта стане магчымым дзякуючы нам. Я не буду раскрываць вам падрабязнасцей, Якуб, я хачу, каб вы ўбачылі ўсё самі на свае вочы. Гэта ж ваша мара, ці не так? Мара ваша і майго гаспадара, якая атрымала агранку з дапамогай вашага праекта, ўвасабляецца ў жыццё, і я ніколі не паверу, што вам гэта не падабаецца.
– Я не разумею, навошта вам патрэбны я. Вы пабудавалі ўсё гэта самі, і, нават запазычыўшы частку маіх ідэй, вы можаце адмовіцца ад мяне і ніколькі не прайграеце.
– Вы памыляецеся. Уся структура завершанай ідэі належыць вам, і без вас мы не зможам наладзіць арганізацыю працэсу, каб атрымаць ад яго максімальную аддачу. У нас былі асобныя ідэі, але калі няма выразнага бачання ўсёй карцінкі, немагчыма зрабіць штосьці па-сапраўднаму вялікае. У вас гэтае бачанне ёсць. Вы патрэбны нам. Вы прадумалі ўсё ад пачатку і да канца, і вам увасабляць гэта ў жыццё. Давайце вып’ем кавы ці чаго-небудзь яшчэ і працягнем нашу гутарку?
– Па праўдзе сказаць, я вельмі прагаладаўся. Ці знойдзецца ў вас што-небудзь перакусіць? Вы, наколькі я памятаю, таксама нічога не елі ўжо вельмі даўно.
– Так, гэта разумная думка, – Гор націснуў схаваную кнопку ў стале. У тую ж секунду з’явілася сцюардэса. – Анна, калі ласка, не маглі б вы прынесці нам з доктарам абед?
– Канешне, спадар Гор. Напоі?
– Якуб, мы можам прапанаваць вам чай, каву, сокі, прахладжальныя напоі. Ці вы аддасце перавагу віскі?
– А СКАЧАТЬ