Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Гэта папраўна. Па-першае, як вы заўважылі, гэта не зусім звычайны самалёт. Тут цудоўная гукаізаляцыя, і, хоць мы не можам дамагчыся поўнай адсутнасці шуму рухавікоў, мы звялі яго да мінімуму. У спальным спакоі створаны ўсе ўмовы для адпачынку, як быццам вы знаходзіцеся ў сябе дома, а не ў салоне самалёта на вышыні трыццаці тысяч футаў. А па-другое, – Гор пацягнуўся да шуфлядкі ў стале, вывудзіў з яе невялікую бутэлечку і дастаў таблетку, – па-другое, ёсць спосаб дапамагчы свайму арганізму адпачыць. Вы прымеце гэта і заснеце як немаўля. Вы нават не заўважыце пасадкі і паўторнага ўзлёту. Калі вы прачнецеся, мы будзем ужо амаль на месцы.
– Што гэта?
– Выдатнае снатворнае, мы выкарыстоўваем яго, каб нашы пацыенты лепш пераносілі пералёт. Яно практычна не ўплывае на арганізм і ў той жа час апускае вас у глыбокі сон, які цудоўна аднаўляе сілы.
– Чырвоную або сінюю таблетку, Нэа? – прамармытаў я сабе пад нос.
Гор зарагатаў.
– Вы прыхільнік Галівуду? Не, мая таблетка не дасць вам такіх магчымасцей, Якуб, – ён працягнуў мне пілюлю. – Прыміце яе зараз і адпраўляйцеся ў спальны пакой. Побач з ложкам ляжыць пульт, якім вы зможаце адрэгуляваць асвятленне і клімат. Я не буду вас будзіць, пакуль вы самі не прачнецеся.
Я ўзяў снатворнае і праглынуў яго, запіўшы вадой. Затым я падняўся і працягнуў Гору руку.
– У такім выпадку, да сустрэчы заўтра.
– Адпачывайце спакойна, Якуб.
– Дзякуй.
Праз паўгадзіны я сапраўды спаў, захутаўшыся ў мяккую коўдру.
«Фалькон» ляцеў у самае сэрца Ціхага акіяна.
Мне не прыснілася ніводнага сну.
5. Бункер суднага дня
Мы заходзілі на пасадку, калі ў адзначаным Горам раёне была палова на чацвёртую дня. Пры гэтым у Еўропе, адкуль мы выляталі, ужо надышло 23–е чэрвеня, а тут было яшчэ 22–е.
Я прачнуўся адпачнуўшым і бадзёрым: чароўная пілюля спрацавала бездакорна.
Гор ляжаў на раскладзеным крэсле ў пярэдняй частцы самалёта, размясціўшы на каленях кампактны ультрабук.
– Як паспалі, Якуб?
– Шчыра кажучы, я ўжо даўно так не спаў. А вы так і не клаліся?
– Задрамаў на пару гадзін на гэтым самым крэсле. Вы прачнуліся своечасова: праз дваццаць хвілін мы пачнём зніжэнне. Вы ж не адчулі, як мы садзіліся на Карыбах?
– Не.
– Калі-небудзь вы навучыцеся засыпаць гэтак жа без медыкаментознага ўмяшальніцтва, як я. Кавы?
– Так, дзякуй.
– Я папрашу вас у такім выпадку націснуць кнопку выкліку.
Анна з’явілася неадкладна.
– Слухаю вас, доктар Глінскі.
– Вы не маглі б прыгатаваць мне СКАЧАТЬ