Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Адкуль мне ведаць, што вы не хочаце нашкодзіць мне?
– О, я клянуся вам, што прымяню гвалт толькі ў тым выпадку, калі самалёт пачне падаць, і мне давядзецца, у адпаведнасці з вашым жа пажаданнем, зламаць вам шыю.
– Хадзем.
Гор падхапіў маю сумку ў свабодную руку і, не азіраючыся, пайшоў да выхаду з транзітнай залы.
4. Самалёт да вострава Роса
Гор упэўненым крокам ішоў праз памяшканні, не прызначаныя для знаходжання там пасажыраў. Яго ніхто не спрабаваў спыніць: верагодна, ён не першы раз бываў тут. На гэта ж паказвала і тое, што ён выдатна ведаў, куды трэба ісці, без усялякіх указальнікаў.
Нарэшце, абмінуўшы мноства падсобных памяшканняў, мы выйшлі да аўтаматычных дзвярэй, што вялі на лётнае поле. Тут нас чакаў мікрааўтобус.
Араб адчыніў перада мной дзверы і, пасля таго, як я сеў унутр, паставіў побач мой партфель. Сам ён аддаў перавагу месцу побач з кіроўцам.
– Вы калі-небудзь ляталі на самалётах тыпу Falcon 900, Якуб? – азiрнуўся ён.
– Не даводзілася. Гэта ж невялікі прыватны самалёт, а я небагаты палітолаг, вы памятаеце? Я лятаю камерцыйнымі рэйсамі, і, памятаецца, вы яшчэ нядаўна мне сцвярджалі, што таксама не надта любіце персанальны авіятранспарт.
– Я не схлусіў вам. Гэты самалёт не мой і нават не чалавека, на якога я працую. Ён належыць адной з яго арганізацый. Той самы, пра які я казаў вам, што ён патрэбны для справы. Гэта выдатная машына, яна як нельга лепш падыходзіць для доўгіх і цяжкіх пералётаў. Вы закахаецеся ў гэты самалёт, Якуб, я ўпэўнены. Пасля ўсяго, на чым вы ляталі раней, гэта як «Кадылак» у параўнанні з трактарам. Хоць, пацвярджаючы свае ранейшыя словы, я магу сказаць, што, калі б я валодаў гэтым самалётам, ведаючы выдаткі на адзін пералёт, я ўсё роўна аддаў бы перавагу таннаму крэслу 767–га, чым дарагому месцу ў «Фальконе». Вось, дарэчы, і ён.
Наперадзе сапраўды паказаўся сілуэт зусім невялікага авіялайнера, які я пару разоў бачыў у кіно.
Трап стаяў прыстыкаваны да самалёта, каля яго нас сустракаў экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і сцюардэсы. Пілоты былі арабы, як і Гор, а вось што тычыцца сцюардэсы, то яна мела, без сумневу, еўрапейскую знешнасць.
Экіпаж павітаў Гора, затым яны павярнуліся да мяне. Адзін з пілотаў працягнуў руку.
– Мяне завуць Кемаль, я камандзір гэтага паветранага судна. Шчыра рады вітаць вас на борце, доктар Глінскі.
– Вы ведаеце мяне?
– Гэта частка маёй працы – ведаць сваіх пасажыраў. Я спадзяюся, што вы станеце нашым пастаянным госцем, доктар.
Агаломшаны, я паціснуў руку Кемаля, затым павітаўся з другім пілотам і са светлавалосай маладой дзяўчынай. Яны назвалі свае імёны, аднак я прапусціў іх міма вушэй.
Гор акуратна ўзяў мяне пад локаць.
– Прашу на борт, Якуб. Вы ж яшчэ не перадумалі?
Я пахітаў галавой і ўзышоў па трапе.
Інтэр’ер самалёта куды больш асацыяваўся з раскошай і багаццем, чым яго экстэр’ер. СКАЧАТЬ