Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 22

СКАЧАТЬ рашэнне даць вам час падумаць аб вашых далейшых кроках і зразумець, што іншых варыянтаў у вас няма. А пакуль што я павінен быў пазнаёміцца з вамі, увайсці да вас у давер. Значна менш шанцаў у мяне было б, калі б я падышоў да вас і расказаў пра ўсё ў лоб. Баюся, вы не сталі б нават слухаць мяне.

      Я павінен зрабіць вам канкрэтную прапанову. У вас ёсць два варыянты: пагадзіцца з ёй ці забыць і пра мае словы, і пра мяне, і пра гэтую сустрэчу, назаўжды развітаўшыся са сваёй марай. Я разумею, што вы таксама рызыкуеце ўсім і не абавязаны верыць мне, аднак іншага шанцу, на жаль, у вас не будзе. Вы гатовыя выслухаць гэтую прапанову?

      – А ў мяне ёсць выбар?

      – Выбар ёсць заўсёды, Якуб. Аднак, я мяркую, што гэта быў станоўчы адказ. Вось прапанова, якую я павінен вам перадаць. Мой гаспадар цалкам згаджаецца з усімі пунктамі, выкладзенымі ў вашай праграме, згаджаецца з яе мэтамі і задачамі. Ён абавязваецца не выкарыстоўваць вашу працу ў сваіх карыслівых мэтах і запэўнівае вас у выключна гуманістычных пазіцыях, на якіх ён аказвае вам падтрымку. Ён перадае вам ва ўпраўленне адасобленую тэрыторыю для пачатку працы над вашай праграмай, інфраструктуру, пабудаваную на яго сродкі; абавязваецца ўкласці сур’ёзныя сродкі ў вашу ідэю з тым, каб даць ёй годны старт. Гэтых сродкаў вам хопіць як мінімум на некалькі гадоў працы.

      – А што ўзамен?

      – Нічога. Аднак вам давядзецца пагадзіцца з некаторымі зменамі ў праграме, неабходнымі не з-за капрызу майго гаспадара, а з саміх рэалій, у якіх вам давядзецца працаваць. Акрамя таго, вы павінны дазволіць яму апасродкавана ўдзельнічаць у кіраўніцтве вашай праграмай. У яго не будзе ніякага права «вета», вы толькі даяце згоду ўлічваць яго меркаванне і яго пажаданні настолькі, наколькі самі палічыце патрэбным. Гэта ўсё.

      – І вы хочаце, каб я пагадзіўся проста тут, у гэтую самую секунду, не ведаючы пакуль нічога, не маючы ніякіх гарантый, не бачачы твару чалавека, які робіць мне гэтую прапанову?

      – Што да апошняга – такія яго ўмовы. Ён хоча застацца невядомым нават вузкаму колу людзей, якія будуць працаваць у праекце. Па-першае, ён досыць замкнёны, а па-другое, як я ўжо сказаў, ён кіруецца выключна прынцыпамі гуманнасці, філантропіі і цягі да прагрэсу. Яму не патрэбныя падзякі. Людзі, якія дасягнулі ў жыцці значна большага, чым простыя смяротныя, як мы з вамі, аперыруюць іншымі катэгорыямі каштоўнасцей. Што тычыцца доказаў, я сапраўды не магу даць іх вам у гэтую секунду. У мяне проста іх няма. Аднак я змагу прадэманстраваць іх вам вельмі хутка.

      – Калі ж?

      – Прыкладна праз дваццаць гадзін – калі вы пагадзіцеся азнаёміцца з імі.

      – Патлумачце.

      – Я хачу паказаць вам тую самую тэрыторыю, якую мы гатовыя вам перадаць, тыя магчымасці, якія будуць у вашым распараджэнні. Хачу, каб вы ўбачылі ўсё на свае вочы. І толькі тады вы прымеце сваё рашэнне. Вы маеце права адмовіцца зараз і адправіцца дадому, але вы павінны ведаць, СКАЧАТЬ