Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Збольшага пісанінай.
– То бок, вы пішаце кнігі?
– Не зусім. Я пішу планы, праграмы, праекты і іншую бязглуздзіцу. Сацыялагічныя і паліталагічныя даследаванні на службе дзяржаў і грамадскіх арганізацый.
– Вы працуеце самі на сябе?
– Па большай частцы, так.
– І хто ваш апошні кліент, калі не сакрэт?
– ААН і ўрад Бельгіі.
– Нядрэнна, трэба сказаць! Напэўна, вы добра зарабляеце?
– Гледзячы з чым параўноўваць, – я ўсміхнуўся. – У параўнанні з вамі я жабрак, але, тым не менш, мне хапае на жыццё. Скардзіцца было б несумленна.
– Што ж, гэта цалкам годны падыход. Вы, здаецца, казалі, што накіроўваецеся дадому?
– Так. Хачу адпачыць ад паездак і працы хоць бы месяц.
– Мне таксама хацелася б кінуць усё і адправіцца да сябе. Парадокс заключаецца ў тым, што ў мяне гэта атрымаецца толькі калі мая справа пацерпіць крах.
– Як гэта?
– Разумееце, я лячу ў Вену, не ведаючы, куды адпраўлюся далей. Усё залежыць ад таго, ці змагу я пераканаць патрэбнага мне чалавека дапамагчы мне ў маёй працы. Калі я акажуся недастаткова пераканаўчым, мне давядзецца, так ці інакш, адправіцца ў Доху. Калі ж мне пашанцуе, хутчэй за ўсё, мяне чакае яшчэ адно падарожжа праз паўсвету.
– Чаго вы хочаце больш?
– Слова гонару, я стаміўся ад самалётаў да азвярэння. Але разумееце, ад размовы ў Вене залежыць не толькі поспех маёй справы, але і рэалізацыя вельмі важнага праекта, які мае значэнне не толькі для мяне.
– У такім выпадку, жадаю вам поспеху.
– Дзякуй. Я адлучуся на хвіліну.
Гор адшпіліў рамяні і падняўся.
Я адвярнуўся да ілюмінатара. Далёка ўнізе сінеў акіян. Мы яшчэ не ляглі на эшалон, аднак табло «Прышпіліць рамяні» ўжо згасла.
Гор падаўся мне цікавым чалавекам. Мая першапачатковая насцярожанасць у дачыненні да яго практычна цалкам знікла, саступіўшы месца зацікаўленасці. Хоць мне было камфортней падарожнічаць, не кантактуючы ні з кім, аднак я ўсё-ткі быў рады, што побач са мной апынуўся добры суразмоўца, а не маўклівы надзьмуты балван.
Сцюардэсы разносілі напоі. Я папрасіў віна. Выканаўшы маю просьбу, сцюардэса павярнулася да Гора, які вяртаўся з прыбіральні.
– Чаго жадаеце?
– Будзьце ласкавыя, піва.
Араб злавіў мой здзіўлены погляд.
– Асуджаеце?
– Крый Божа. Не маю на тое ніякага права.
– Я мусульманін, але я ўсё-ткі прагрэсіўны і цывілізаваны чалавек, як вы заўважылі, Якуб. Хрысціяне таксама далёка не заўсёды строга прытрымліваюцца Бібліі, і гэта не замінае ім лічыць сябе добрапрыстойнымі паслядоўнікамі Хрыста. Я не злоўжываю алкаголем, аднак магу зрэдку яго сабе дазволіць. Напрыклад, для зняцця стрэсу, як цяпер.
– Нічога не маю супраць, Тамім. Наадварот рады, што СКАЧАТЬ