Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 9

СКАЧАТЬ натоўп паліць:

      гашыш і марыхуану глытае:

      экстазі і «колы»

      Мільённы натоўп выпівае:

      піва і колы

      Мільён бляшанак

      Натоўп гэта:

      дзіка расхрыстанае мора

      скапанае скокамі бурунаў

      агонь лашчыць целы, абмытыя бензiнам

      Натоўп гэта:

      пена салодкай рызыкі

      з выгнутаабцягнутай пачуццёвасцю

      якая спрабуе лёс на смак

      Натоўп гэта:

      гульня зiхоткіх целаў

      многанапеўная гаворка анархісцкай вясны

      якая глытае паветра запоем

      Натоўп ходзiць:

      каменнымі валунамі

      Натоўп хвошча:

      уздоўж вуліц

      Натоўп палохае:

      шматтысячнасцю

      Натоўп велічна рухае

      сваю вялікую цеснату

      Стотонныя грузавікі

      Вязуць соценныя калектывы

      Сто мужчын і жанчын

      Белых, чорных і рудых

      Каляровых, бліскучых і шумных

      Стоватную музыку ў кожным

      Абвалілася музыка з дынамікаў

      Заклала вушы

      Рэйв азануе паветра

      Жалезны аркестр

      Спеваў і грукату

      Трэйлеры зверам

      Прадзіраюцца скрозь натоўпы

      Усё змяшалася і цешыцца

      Зрывае плады шчасця

      Ступае па асколках

      Разбiтых шклянак кахання

      Выцягвае за хвасты напевы

      З глыбiнi сэрцаў

      Твары, целы і гукі

      Песні і танцы

      Персаналii Босха —

      Нагастыя рыбы

      Птэрадактылi ў ботах

      Латэнтныя «пэдэ»

      Чэ Гевары малых галубятняў І толькі вочы

      Жывуць асобна

      Кожны кажа:

      Я жадаю рабіць тое, што я жадаю рабіць!

      Ты рабi тое, што жадаеш!

      Мы жадаем рабіць тое, што мы робім!

      Гэта не проста паход жыцця,

      Гэта – яе ход!

      Не

      чапайце нас!

      і не пытайце.

      У

      тэатры абсурду,

      свая логіка

      самі выправімся,

      калі вырасцем.

      Каханне палошчацца над Берлінам

      Loveparade разліў па небе

      Сваё здурнелае шчасце

      Я не магу ўсё гэта вытрымаць

      І хапаюся за аўтамат

      Страляю ў кожны трэйлер

      У кожнага кіроўцу

      У кожнага ахоўніка

      У мускулістых хлопцаў

      У голагрудых дзяўчын

      У тых, хто страляе побач

      Пакуль адзін з іх не страляе

      У мяне

      Калі нарэшце канчаецца вада…

      Найболей ярка берлінцы паказалі свой твар у прамежку паміж першай і другой сусветнымі войнамі. Дамо слова амерыканскаму рэжысёру, «стваральніку» Марлен Дытрых – Й. Штэрэнбергу: «Я патрапіў у Берлін увосень 1929 года. Слядоў сусветнай вайны ўжо не было відаць, але там і тут трапляліся прыметы, якія мелі разбуральны і непрыемны сэнс. Яны выявіліся пазней, у другую сусветную вайну, калі горад ператварыўся ў руіны і попел. З боку жыхароў было б неразумна забываць часы хаосу, голаду СКАЧАТЬ