Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 10

СКАЧАТЬ і тым жа асяроддзі. Дзень і ноч людзі былі занятыя пагоняй за пачуццёвымі задавальненнямі. Як вугры яны выпаўзалі са сваёй скуры, каб рынуцца ў новую прыгоду. Вядома, не ўсе жыхары Берліна бралі ўдзел у гэтай грандыёзнай гонцы за задавальненнямi. Аднак менавіта гэта кідалася ў вочы пры поглядзе на гарадскі натоўп. Там і тут стаялі юныя дзяўчыны з бізунамі ў руках. Калышучыся на высокіх абцасах, яны чакалі знака мінакоў, каб рушыць услед за імі. Сукенкі некаторых былі ўпрыгожаны свінымі хвосцікамі. У Берліне 1929 года лунаў дух Гойi, Бёрдслея, Цылле, Бадлера».

      Мастак Цылле, адзіны немец у гэтым спісе, у сваіх працах паказаў тую выяву берлінца, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце.

      У Берліне стаiць помнік яму.

      І яшчэ адзін немец пакінуў яркае апісанне берлінцаў той пары – Рэмарк у «Трох таварышах».

      Я наўмысна не буду апісваць Берлін у часы зласлівага дыктатара.

      Знаёмы мастак Клаўс памятае смак рускіх цукерак траўня 1945 года.

      А яшчэ смак кашы з палявых рускіх кухняў. Вярблюдаў, мангалоідныя твары, казакоў.

      Назвы вуліц на рускай мове, бравых дзяўчынрэгу ліроўшчыц.

      Незлічоныя калоны ваеннапалонных немцаў.

      Берлін – гэта вавілонскі гармідар народаў. Большасць са 152 нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, жыве ў Берліне.

      Iншаземцы жывуць у Нямеччыне даўно. Габрэі – больш за дзве тысячы гадоў.

      У VI ст. сюды прыйшлі славяне.

      Пасля крывавых рэлігійных войн Нямеччына стала прыстанкам для галандцаў, чэхаў, палякаў, французскіх гугенотаў.

      У 60е гады XX стагоддзя ў ФРГ з'явіліся туркі, а ў ГДР – в'етнамцы.

* * *

      Першая хваля габрэйскіх пасяленцаў з'явілася ў Берліне ў 70х гадах XVII стагоддзя, для ажыўлення гандлю і грашовага звароту, па загадзе Вялікага Курфюрста. Іх селішчы зваліся Spandauer Vorstadt – Шпандаўрскае прадмесце і Schenenvirtel – квартал паветак. Па апісаннях сучаснікаў, гэтыя раёны валодалі адмысловай прыцягальнай сілай.

      Вузкія вулачкі. Сумесь крамак, корчмаў, прытонаў, жулікаў, прастытутак, жабракоў з мiкракосмасам габрэйскай месцячковасцi…

      Сюды любiў прыходзіць Франц Бiберкопф – герой рамана Дзёблiна «Берлін. Аляксандэрплац».

      Другая хваля прыйшлася на пачатак ХХ стагоддзя, тады горад атрымаў назву «Новы Ерусалiм».

      Сёння шукаць сляды габрэйскага мінулага – марны занятак. Амаль нічога не засталося пасля коўзанкі машыны нацыяналсацыялізму.

      «Hier wohnte Gert Rucker jg. 1925 ermordet am 19.1.1944 in der Heilanstadt» (тут жыў Герт Рукер нар. 1925, забіты у 1944 у Хайланштадце) – абвяшчае надпіс на латуннай шыльдачцы, умантаванай у брукаванку побач з маім домам.

      У шматлікіх месцах Берліна маюцца такія ж шыльдачкі з падобнай інфармацыяй. Яны нагадваюць пра загінулых ад рук нацыстаў габрэях Берліна. Імя і прозвішча на таблічцы нямецкія, як і ў большасці габрэяў даваеннага Берліна. Многія з іх імкнуліся стаць больш немцамі, чым самі немцы.

СКАЧАТЬ