Название: Берлінская мазаіка
Автор: Алесь Тарановіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
isbn: 978-985-7007-04-2
isbn:
1936 год. Ветэрынарным лекарамгабрэям забаронена займацца практыкай. Журналісты і іх жонкi павінны даказаць сваё арыйскае паходжанне, пачынаючы з 1800 года. Вадохрышча габрэяў і пераход іх у хрысціянства юрыдычнага значэння не маюць.
1937 год. Забарона на абарону дысертацый габрэя мі. Звальненне паштовых службоўцаў, жанатых на габрэйках.
1938 год. Забарона габрэям займацца любой медыцынскай практыкай. Забарона габрэям наведваць тэатры, кацэрты і кіно. Забарона габрэйскім дзецям наведваць дзяржаўныя школы. Дзецям арыйскага і не арыйскага паходжання забаронена гуляць адзін з адным. Вадзiцельскiя правы габрэяў лічыць несапраўднымі.
1939 год. Забарона на ўсе вiды прафесій для габрэяў. Спыняецца выдача картак габрэям для атрымання адзення. Габрэі, якія маюць упрыгожванні, вырабы з золата, срэбра, плаціны і жэмчугу абавязаны іх здаць. Габрэям забаронена пакідаць свае кватэры пасля 2000.
1940 год. Стварэнне канцлагера ў Асвенцыме. Тэле фоны габрэяў падлягаюць адключэнню. Габрэі могуць купляць прадукты толькі паміж 1500 і 1600.
1941 год. Усе габрэі старэй за 6 гадоў павінны насіць на адзенні шасціканцовую зорку і надпіс «Jude». Забарона на эміграцыю габрэяў. Габрэі ў абавязковым парадку прыцягваюцца да прымусовых працаў.
1942 год. Забарона на продаж кандытарскіх вырабаў габрэям. Габрэі не маюць правa купляць газеты, часопісы і кнігі. Габрэі не маюць правa купляць малако, яйкі, мяса, каўбасныя вырабы і цыгарэты.
Пачатак дэпартацыі берлінскіх габрэяў у Асвенцым.
Заходжу ў «Centrum judaicum» на Oranienburgerstras se. Ён знаходзiцца ў будынку сінагогі, разбуранай у 1943 годзе і адноўленай пасля вайны.
Група паліцыянтаў з аўтаматамі ля ўваходу.
Прысадзісты бронетранспарцёр. Дужыя хлопцы ў цывільным усярэдзіне просяць адкрыць торбу…
Туркi…
Я ехаў жыць у Нямеччыну, а апынуўся ў Турцыі. Дакладней у турэцкай рэспубліцы «Кройцберг», раз мешчанай у самым цэнтры Берліна, ці «Kreuztambul», як кажуць туркі.
Сярод шматлiкiх нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, туркі займаюць адмысловае месца…
Раніцай выявіў у паштовай скрыні ўлётку з надпісам «Tag der offenen Moschee» – дзень адкрытых мячэцяў. І адрас – Skalitzer strasse.
Гэта побач. Вырашыў схадзіць.
Лагодная ўсмешлівая дзяўчына пры ўваходзе папрасiла зняць абутак. Уся падлога велізарнай залы высланая дыванамі. На сценах вісяць каляровыя фота плакаты і цытаты з Карана, аздобленыя чаканкай.
Мула ў белай чалме і чорным халаце. Групкі мужчын, якія сядзяць на падлозе. Жанчын паміж імі няма.
Толькі зграйкі дзяўчын-падлеткаў з вачамі газэляў, у чорных паліто да пят, бясшумна слізгаюць па дыванах, прапануюць чай, каву.
Фарпост ісламу ў Нямеччыне…
Опіум для народа… ці гаючая крыніца?
Любiмы занятак нямецкіх СКАЧАТЬ