Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 4

СКАЧАТЬ сыр «Spagetti», падобны на бараду аксакала, алiўкi і лаваш. Мой шлях ляжыць паблізу кафэ «Аnker klause» з якарам на фасадзе. На яго тэрасе, якая навiсае над вадой, шугаюць вогнішчы герані…

      Я прыходжу сюды, каб паслухаць Хасэ, які спявае ў натоўпе на маленькай пляцоўцы над каналам, дзе стогадовыя вербы палошчуць свае доўгія валасы ў цёмнай вадзе.

      Ён малы, хударлявы і непрыгожы, гэты гішпанец з вялікімі пралысінамі на галаве. Рэдкая бародка робіць яго падобным да Чэ Гевары.

      Ён заўсёды басанож, як выхадзец з ірацыянальнага свету…

      Але калі ён выконвае «Фламенка» сваім тэмбрам, ломкім, як клёкат арла, і ў слове «гiтарa» робіць пяць «р» за адну секунду, усё ўсярэдзіне перакульваецца, і я бачу, як зрываюцца імгненні жыцця і ўзносяцца ўвысь…

      Успамінаю Барселону, Гаудзi, Ла Рамбла, Ларэт дэ Мар, бронзавыя скалы, чорныя галовы ўцёсаў, апранутыx у белую пену хваляў… горы, якiя лёгка перацякаюць адна ў адну, пакрытыя каталонскай мазаікай алеандраў… навіслыя над зеленаватым морам блакітныя кактусы…

      Сёння нават птушкі не выказваюць свае крытычныя меркаванні…

      Дзясяткі людзей сядзяць на зямлі, падціснуўшы ногі і cлухаюць.

      Вакол ходзяць трохгадовыя белагаловыя здаравякі з прыгожымі хусцінкамі на шыях, пляскаюцца на няўмела расстаўленыя ручкі, падаюць у дыван з жоўтага лісця… і не плачуць…

      А іх маці з занiжанай энергетыкай таксама сядзяць вакол, утаропіўшыся ў адну кропку. Гэта жанчыны з няяркiмi адбiткамі алкагалізму на твары падобнымі на сляды мужнасцi, якія не навучыліся плыць па жыцці… яны расслабляюцца, блукаючы па лабірынтах свайго ўнутранага свету…

      Апускаючыся, сонца выцягвае вогненым бiзуном паверхню вады, над якой у імгле завiслi старажытныя саборы… Апошні промень выхоплівае шматпавярховыя каскады зялёных вербаў, якiя схiлiлiся над цёмнай вадой, з прыклеенымi да яе лебедзямi. Дэкарацыі да «Лебядзінагa возерa». Усё становіцца больш выпуклым і важкім. Фарбы набываюць гушчыню, далёкі план сыходзіць у бясконцую празрыстасць. Вечар, зацягнуты бэзавым налётам, прыносіць на сваіх крылах цішыню.

      Рэдка каму пашанцуе ўбачыць «зялёны» промень сонца на заходзе. Я бачыў яго двойчы.

      Мяне навучыў гэтаму Клод Манэ.

      Як двойчы бачыў і «бітву» на Варшаўскім мосце паміж Кройцбергам і Фрыдрыхсхайнам, чаго не бачыў ніхто з маiх землякоў…

* * *

      Хочацца не адпускаць гэты дзень, учапіцца ў яго зубамі і ўсімі фібрамі душы…

      Перакуліўшы пару кілішкаў «Ramazotti», кружляць да стомы па пустэльнай Шамiсo Плац, над якой далікатна разліў сваё срэбра месяц, якi вяжа з думак мудрагелістыя заслоны…

      Баразніць коламі гурбы шапатлівай лістоты.

      Потым кінуць ровар дзе патрапіла і рабіць толькі тое, што жадаюць твае ногі… рэалізавацца ў паэтыцы і эстэтыцы абсурду…

      Напрыклад, змяшацца з натоўпам турыстаў, якiя размаўляюць на мове Рамазоццi, і бязмэтна блукаць па бліскучых чарапашыных спінах гарбатых вулачак…

      Шукаць СКАЧАТЬ