Название: Берлінская мазаіка
Автор: Алесь Тарановіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
isbn: 978-985-7007-04-2
isbn:
Паспрабую сабраць у словы свае ўражанні ад гэтага горада, якімі я набіты, як кашалёк пасля атрымання зарплаты, адпускных і прэміяльных адначасова.
Паспрабую.
Хоць разумею, што гэта дарэмна.
З першых жа хвілінаў знаёмства ён паклаў мяне на лапаткі.
З тых самых часоў, калі ў фіялетавым змярканні ўбачыў бясформную памаранчавую скалу Gedechnis Kirche, я захварэў ім.
Гэта велізарная машына, зробленая грунтоўна і сумленна, усе шасцярнi якой адладжаныя ўмелай рукой… Яна ўцягнула мяне ў свае нетры…
Берлін прыгожы ў любую часіну года.
Блакітнай вясной, калі красавіцкі вецер гоніць па старых брукаванках лёгкую ружовую завею сакуры.
Улетку, калі бездапаможны ад спёкі горад хаваецца ў азёрах і басейнах, а кветнікі і сабакі пакрытыя тонкім пластом таполевага пуху.
Увосень, калі пад млява сiкаючым дожджыкам блішчаць цюленевыя спіны брукаванак, калі залаты амлет затапляе вуліцы і пляцы, і бабулькі змушаныя пракладаць кіем сцяжынкі для сваіх сабакдробак.
Нядоўгай зімой, калі зялёныя кусты злёгку прысыпаныя цукровай пудрай і праз містэрыі каляднага змяркання ў горад пранікаюць мільёны вогненных анёлаў…
Берлін! Ты валодаеш гіпнатычнай уласцівасцю!
Ты захапляеш.
Ты інтрыгуеш.
Ты транквiлiзуеш.
Ты смуткуеш па ірацыянальнаму.
Ты рэзка б'еш і не даеш выціраць слёзы…
Гэты горад…
Сёння ён увайшоў у мяне. Стаў маім мозгам і крывёй.
Яго натруджаны рытм стаў маім рытмам.
Тут я паміраў і нарадзіўся нанова, тут я ўвасобіўся ў новае цела і атрымаў новы мозг. Тут я навучыўся скотчам пераматваць свае нервы…
Я блукаю па тваіх велізарных сталічных фатаграфіях, Берлін, прабягаю глейкай крывёй па тваім целе, па крытым татуяваннем вуліц і каналаў, птушкай пралятаю над незлічонымі паркамі, мільгаю сонечным блікам па рознакаляровых тварах…
Я ўсё пра цябе ведаю.
Я ведаю, дзе знаходзяцца ўсе твае бронзавыя помнікі, прыгожыя, як старадаўнія манеты, якія выпалі са знойдзенай на гарышчы шкатулкі.
Я ведаю, дзе знаходзяцца твае невядомыя выспы гмахаў, і хто праўдзівыя гаспадары цытадэляў, якія згубіліся ў серыяльным залюстраваннi.
Я расцякаюся наэлектрызаванай лавай лаўпарада, прыдуманага здымаць напругу з людзей, каб тыя не псіхавалі ўсю астатнюю частку года.
Я ўдзельнічаю ў традыцыйнай «агародніннай разборцы» на мосце паміж Фрыдрыхсхайнам і Кройцбергам.
На баку апошняга, бо я патрыёт Кройцберга.
Я губляюся ў натоўпе «швуляў» на Kristofer Street Day. Я да ашалеласці нашуся на свяце Кудамма.
Я штурмую ў маскарадным натоўпе «карнавала дурняў» Галоўную Ратушу i чокаюся з бургамістрам келiхам пiва.
Я зачараваны прыгажосцю берлiнак. Вось нясе сваё прыгожае і стройнае цела бялявая прынцэса крыві. Блакітныя СКАЧАТЬ