Название: Берлінская мазаіка
Автор: Алесь Тарановіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
Серия: Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
isbn: 978-985-7007-04-2
isbn:
Чытаю ў праспекце: «Габрэі і мусульмане стагоддзямі жылі ў ладзе ў мусульманскай Андалузіі ў Гiшпаніі…»
А вось пра паходжанне мусульманскіх імёнаў.
Яны паходзяць ад старажытнагабрэйскіх: Ібрагім – ад Аўраама, Юсуф – ад Іосіфа, Муса – ад Майсея, Iса – ад Ісуса, Якуб – ад Якава, Сулейман – ад Саламона і г. д.
Выходзячы, я ўбачыў, што ад групы весела шчабечучых па-нямецку дзяўчын у хустках, адлучылася адна, і, патупіўшы вочы, уручыла мне пурпурную ружу…
Туркі ў Нямеччыне жывуць ужо больш за 40 гадоў.
У 60е гады іх запрасілі як гастарбайтараў для ўздыму нямецкай эканомікі.
Чаму іх, а не, скажам, ангельцаў ці французаў? Верагодна, як надзейных партнёраў у дзвюх сусветных войнах. Бедныя анаталiйскiя сяляне тады былі гатовыя ўзяцца за любую працу…
А сёння іх дзеці і ўнукі ганяюць па Берліне на «Мер седэсах».
У Кройцбергу і Нойкёльне некаторыя дзіцячыя садкi і школьныя класы на 70 адсоткаў складаюцца з турэцкіх дзяцей. У іх сем'ях 78 дзяцей не рэдкасць. Тады як у немцаў 12…
А вельмі часта няма і аднаго… Як, зрэшты, часта і сям'і няма… Мільёны немцаў жывуць «Single»…
Зрэшты, гэта тэма для іншай гутаркі. Сёння туркі другi пасля немцаў па колькасці этнас у Нямеччыне. Тут яны змянілі габрэяў. Дзякуючы Халакосту…
Дарэчы, першы генацыд у XXм стагоддзi зрабiлі туркі армянам.
Таксама, як адвеку ў габрэяў у Нямеччыне, у турак аснова жыццядзейнасці – гандаль. У гэтым яны атры малі поспех.
За тыя некалькі гадоў, што я жыву ў Кройцбергу, у раёне Kottbusser Tor зачынілася 1/3 нямецкіх ладэнаў (крамаў). Мае суседзі па лесвічнай пляцоўцы, зверху і знізу – туркі. У любым пад'ездзе таблічкі з імёнамі жыхароў мільгаюць: Sahin, Ozturk, Yilmaz, Metschurat, Tantin, Balci.
Туркі – умелыя гандляры, сапраўдныя прафесіяналы ў добрым сэнсе гэтага слова.
Заўсёды добразычлівыя, сумленныя, не ведаюць, што такое дрэнны настрой, яны тонка адчуваюць кан'юктуру, гатовыя скінуць кошт.
У мяне быў выпадак, калі я забыўся купленае на кірмашы. Турак пакінуў прылавак, дагнаў, аддаў…
Гэта другое нашэсце турак на германамоўныя краіны. Першае было 500 гадоў таму, падчас Лютара. Тады іх спынілі пад Венай…
Хто ведае, што будзе гэтым разам…
Рускамоўных у Берліне прыблізна 140 тысяч. Усе яны, натуральна, лічацца рускімі, хоць шмат з iх маюць нямецкія пашпарты і прозвішчы.
У 20я гады ХХ ст. іх было 230 тысяч.
Берлін тады быў сталіцай усёй рускай эміграцыі Еўропы. Расійскiмi былі тэатры, клубы, выдавецтвы, крамы, рэстараны…
Купрын, Бунін, Бярдзяеў, Цвятаева, Набокаў, Берберава, Хадасевіч, Белы, Горкі…
Дзягiлеў праводзіў «рускія сезоны» не толькі ў Па рыжы але і ў Берліне, тут часта гастралявалі Шаляпiн і Стравінскі. Рускія звалі Kudamm – «Неўскі праспект», а Scharloteburg – «Шарлотэнград».
Каго тут толькі не было.
Натуральна СКАЧАТЬ